Віта Аляксандраўна Семярэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віта Семярэнка Біятланіст
VitaSemerenko.JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Семярэнка Віта Аляксандраўна;
раней поўным імем называлася імя Вікторыя[1]
Арыгінальнае імя укр.: Віта Олександрівна Семеренко
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Дата нараджэння 18 студзеня 1986(1986-01-18) (33 гады)
Месца нараджэння
Пражыванне Сумы, Украіна
Клуб Сумы
Рост/Вага 160 см/55 кг
Сямейнае становішча замужам
Захапленні вязанне
Прафесія спартсмен-інструктар
Адукацыя Сумскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. С. Макаранка
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2008/09
Агульная трапнасць 84%
Лежачы 88%
Стоячы 80%
Кар'ера (Кубак свету)
Гонак 183
Перамог 2
Подыумаў 8 (Gold medal icon.svg x 0 + Silver medal icon.svg x 3 + Bronze medal icon.svg x 5)
Подыумаў у эстафетах 7 (Gold medal icon.svg x 2 + Silver medal icon.svg x 5 + Bronze medal icon.svg x 0)
Заробленых ачкоў 3 201
Медалі
Біятлон
Алімпійскія гульні
Бронза Сочы 2014 спрынт 7,5 км
Золата Сочы 2014 эстафета
Чэмпіянаты свету
Срэбра Эстэрсунд 2008 эстафета 4×6 км
Бронза Ханты-Мансійск 2011 індывідуальная гонка 15 км
Бронза Рупольдзінг 2012 спрынт 7,5 км
Бронза Нове-Места 2013 спрынт 7,5 км
Срэбра Нове-Места 2013 эстафета 4x6 км
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Банска 2007 спрынт 7,5 км
Бронза Банска 2007 эстафета 4×6 км
Золата Нове Месца 2008 эстафета 4×6 км
Срэбра Уфа 2009 пераслед 10 км
Золата Уфа 2009 эстафета 4×6 км
Срэбра Отэпя 2010 эстафета 4×6 км
Бронза Отэпя 2010 спрынт 7,5 км
Золата Отэпя 2010 пераслед 10 км
Золата Валь-Рыдана 2011 эстафета 4×6 км
Золата Осрблье 2012 эстафета 4×6 км
Універсіяды
Бронза Турын 2007 спрынт 7,5 км
Золата Турын 2007 пераслед 10 км
Бронза Турын 2007 індывідуальная гонка 15 км
Срэбра Турын 2007 эстафета 3×6 км
Золата Эрзурум 2011 спрынт 7,5 км
Золата Эрзурум 2011 пераслед 10 км
Золата Эрзурум 2011 змяшаная эстафета
Летні біятлон (лыжаролеры)
Чэмпіянаты свету
Золата Нове-Места 2011 спрынт 7,5 км
Срэбра Нове-Места 2011 пераслед 10 км
Срэбра Уфа 2012 змяшаная эстафета
Срэбра Уфа 2012 спрынт 7,5 км
Золата Уфа 2012 пераслед 10 км

Віта Аляксандраўна Семярэнка (укр.: Віта Олександрівна Семеренко; 18 студзеня 1986, пгт Краснаполле, Сумская вобласць) — украінская біятланістка, майстар спорту, член нацыянальнай зборнай каманды Украіны, алімпійская чэмпіёнка 2014 у эстафеце, бронзавы прызёр Алімпіяды ў Сочы, бронзавы прызёр чэмпіянату свету па біятлоне, прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў, сярэбраны прызёр першынства свету сярод дзяўчат, бронзавы і сярэбраны прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў, неаднаразовая чэмпіёнка першынстваў і Чэмпіянатаў Украіны, на XXIII Сусветнай зімовай універсіядзе выйграла 4 медалі (1 залаты, 1 сярэбраны, 2 бронзавых). 16 красавіка 2011 года — пераможца спаборніцтваў на прыз памяці Віталя Фацьянава на Камчатцы, дзе стала шчаслівай уладальніцай кубка Газпрома.

На чэмпіянаце свету 2008 года ў Эстэрсундзе Віта заняла другое месца ў эстафеце.

На чэмпіянаце свету 2011 года ў Ханты-Мансійску Віта Семярэнка заваявала асабісты бронзавы медаль у індывідуальнай гонцы.

На чэмпіянаце свету 2012 года ў Рупольдзінгу Віта Семярэнка заваявала другі ў кар'еры асабісты бронзавы медаль у спрынце.

Узнагароджана ордэнам княгіні Вольгі III,[2] II ступеняў.[3]

Віта Семярэнка — сястра-блізнюк украінскай біятланісткі Валі Семярэнка.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Замужам. Муж Андрэй Малюкоў (нар. 1988), былы паўабаронца футбольнага клуба «Сумы», цяпер выступае за Расію.

Сястра Аксана Аляксандраўна Семярэнка (нар. 1981), працуе бухгалтарам.

Захапляецца вышываннем. Любімая страва — халаднік. Любімы від спорту акрамя біятлона — фігурнае катанне.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Біятланісты Украіны ў кубку свету