Вітэнагемот

Вітэнагемот або вітан (англ.: witenagemot, witan) — нацыянальны сход у англасаксонскі перыяд гісторыі Англіі. Вітэнагемот прадстаўляў інтарэсы англасаксонскай арыстакратыі і духавенства і меў дарадчыя функцыі пры каралі. Гэты орган лічыцца папярэднікам англійскага парламента. Інстытут Вітэнагемота ўзнік у VII стагоддзі і напрацягу наступных чатырохсот гадоў усе пытанні аб дзяржаўнай палітыцы вырашаліся каралём толькі пры згодзе сходу.
Назва і паходжанне[правіць | правіць зыходнік]
Назва «Вітэнагемот» на англасаксонскай мове азначала «сход мудрых людзей». Гэты орган, верагодна, паўстаў са старажытнагерманскага інстытута племянных народных сходаў, пазней трансфармаваўся ў сход найбольш уплывовых асоб краіны (вайскоўства, духавенства і арыстакратыі). Такія сходы існавалі ўва ўсіх англасаксонскіх каралеўствах Брытаніі, а пасля аб'яднання краіны пад уладай ўэсекскай дынастыі ў IX стагоддзі, ўэсекскі ўітэнагемот набыў агульнаанглійскі характар. Тым не менш, рэгіянальныя саветы ў Нартумбрыі і Мерсіі, відаць, збіраліся да 1065 года.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Англасаксонская хроніка
- Stenton, F. Anglo-Saxon England. — Oxford, 1973. (англ.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вітэнагемот