Будынак былога жаночага епархіяльнага вучылішча (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак Віцебскага жаночага епархіяльнага вучылішча
55°11′24″ пн. ш. 30°12′39″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Віцебск
Архітэктар А. К. Паўлоўскі, П. А. Вінаградаў
Дата пабудовы 1902 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000012шыфр 212Г000012
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак Полацкага жаночага епархіяльнага вучылішча — будынак у г. Віцебску. Помнік грамадзянскай архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Помнік рэспубліканскага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Агульны выгляд будынка жаночага вучылішча, дзе быў наладжаны ваенны шпіталь, 1914

Будынак быў пабудаваны спецыяльна для вучылішча ў 1901—1902 гадах на Духаўскай набярэжнай (сучасная вул. Гогаля, 6).

Аўтар праекта галоўнага корпуса — грамадзянскі інжынер Паўлоўскі Аляксандр Кандратавіч, аўтар праекта дапаможных службаў — цывільны інжынер Вінаградаў Пётр Андрэевіч. Як сведчыць аналіз плана 1872 года, новы будынак вучылішча быў узведзены на падмурках старога манастырскага корпуса. З усяго архітэктурнага комплексу зберагліся толькі галоўны корпус вучылішча і гаспадарчы флігель. Галоўны корпус займае самае высокае месца на гары. Ён быў звязаны закрытай галерэяй з Духаўскай царквой (не захавалася). 3-павярховы з паўпадвальным паверхам будынак у плане Е-падобнай формы, галоўным фасадам выходзіць на вул. Гогаля.

Падчас Першай сусветнай вайны ў будынку вучылішча знаходзіўся ваенны шпіталь. У 1930-я гады ў будынку размяшчаўся штаб Віцебскай авіябрыгады.

У 1948 годзе ў Віцебскім філіяле інстытута «Белдзяржпраект» распрацаваны праект аднаўлення будынка былога вучылішча. Аўтары праекта Катакін і Жылка. Пры аднаўленні стылістыка фасадаў была захавана, часткова перамуравана фасадная сцяна левага крыла, знізу замураваны аконныя праёмы.

У 1970-я гады да асноўнага будынка была зроблена прыбудова, на месцы царквы Св. Духа пабудавана вежа з гадзіннікам.

У будынку размешчаны Віцебскі аблвыканкам.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Полацкае жаночае духоўнае вучылішча. План 2 паверха

Мураваны трохпавярховы Е-падобны ў плане будынак. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным рызалітам з балконам актавай залы на другім паверсе, які падтрымліваюць чатыры слупы. Сцены аздобленыя рустам, ліштвамі і завершаныя развітым прафіляваным карнізам. Афарбоўка фасадаў двухколерная.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Калідор у 1914 годзе.

Планіроўка галерэйная. У цэнтры былі парадны вестыбюль і трохмаршавая лесвіца, на першым і другім паверхах — класы, на трэцім — спальныя пакоі, у цокальным паверсе — сталовая і кухня.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]