Віцебскае княства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віцебскае княства
Flag of None.svg
1101 — 1508


Greater Version of Grand Duchy of Lithuania Coat of Arms.svg
Viciebsk, Pahonia. Віцебск, Пагоня (1672).jpg


Герб Віцебскага княства з Маскоўскага тытулярніка (1672)
Сталіца Віцебск
Князь
 - 1101 — 1129 Святаслаў Усяславіч
 - 1396 Свідрыгайла

Віцебскае княства — феадальнае княства, якое вылучылася з Полацкага княства пасля смерці князя Усяслава Брачыславіча (1101 г.). Цэнтр — г. Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1130 — 40-я гады тут, відаць, княжыў полацкі князь Васілька Святаславіч, потым — полацкія князі Васількавічы, з 1165 г. — Давыд Расціславіч, які ў 1167 г. разам з полацкім князям Усяславам Васілкавічам вытрымаў аблогу менскага князя Валадара Глебавіча. У 1170-я гады ў княстве уладарыў Усяслаў Васількавіч, які парушыў узаемаадносіны са Смаленскам. У пачатку 1180-х г. княства належала Брачыславу Васількавічу, які зблізіўся з Чарнігавам і Ноўгарадам, і выйшла з пад уплыву Смаленска. З 1186 г. Віцебскае княства зноў пад уплывам Смаленска, што выклікала незадаволенасць полацкіх і чарнігаўскіх князёў, якія 1195 г. выступілі супраць смаленскіх князёў у выніку чаго Віцебск трапіў пад уладу Полацка. У пачатку XIII ст. назіраецца збліжэнне Віцебскага княства з Уладзіміра-Суздальскім княствам. У 1220 — 1230-я гады Віцебскае княства падпарадкоўвалася полацкаму князю Брачаславу, ў 1129 г., відаць знаходзілася пад палітычным уплывам Смаленска, князь якога Мсціслаў падпісаў пагадненне з Рыгай ад імя полацкага і віцебскага князёў. У 1262 г. віцебскі князь Канстанцін з наўгародцамі ўдзельнічаў у паходзе на Юр'еў. У 12631265 гг. княства залежала ад полацкага князя Ізяславам, які у сваю чаргу быў васалам літоўскага князя Войшалка. У 1280 Віцебск згадваецца ў грамаце смаленскага князя Фёдара Расціславіча як залежная ад яго тэрыторыя. У канцы XIII — пачатку XIV ст. тут княжыў Міхаіл Канстанцінавіч. У пачатку XIV ст. у Віцебску княжыў бацька першай жонцы Альгерда Марыі, пасля яго смерці (1320) віцебскім князем стаў яго зяць Альгерд, пасля смерці апошняга, з 1377 г. Віцебскае княства належала яго ўдаве, другой жонцы — Ульяне. Пасля смерці Ульяны (каля 1393 г.) вялікі князь літоўскі Вітаўт скасаваў Віцебскае княства і накіраваў у Віцебск намесніка Фёдара Вясну. Але малодшы сын Альгерда Свідрыгайла з мэтай аднавіць княжанне ўзняў мяцеж, які падтрымалі Орша і Друцк. Мяцеж быў задушаны, а Віцебскае княства ператворана ў намесніцтва. У пачатку XVI ст. Віцебскае княства ператворана ў Віцебскае ваяводства.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Данилевич, В. Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия / В. Е. Данилевич. — Киев: Типография Императорского университета св. Владимира, 1896. — XXIV, 260 с., [2] л. карт, табл.
  • Алексеев, Л. В. Полоцкая земля: (очерки истории Северной Белоруссии) в IX — XIII вв. / Л. В. Алексеев; АН СССР, Ин-т археологии; [отв. ред. Б. А. Рыбаков]. — М.: Наука, 1966. — 294, [1] с., [5] л. ил., карт.
  • Алексеев Л. В. Полоцкая зямля в X—XIII вв. // Древнерусские княжества Х — ХIII вв.
  • Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: полацкі і новагародскі перыяды / Мікола Ермаловіч; [прадмова М. А. Ткачова]. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. — 365, [1] с. — ISBN 5-340-00614-X.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]