Віцебскае паўстанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віцебскае паўстанне, 1623)

Віцебскае паўстанне (12 лістапада 1623) — выступленне праваслаўных гараджан Віцебска супраць насаджэння ўніяцтва. Галоўным рэзультатам паўстанне стала забойства ўніяцкага (грэка-каталіцкага) архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча.

Прычыны і падрыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

Берасцейская унія 1596 года падзяліла хрысціянскае насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага на ўніятаў і «схізматыкаў». Адзін з цэнтраў супраціўлення уніі было Віцебскае ваяводства. Апазіцыю уніі склалі брацкія школы  (руск.) (у Вільні і Кіеве), у складзе якіх дзейнічаў Мялецій Сматрыцкі. Для насаджэння уніі ў Віцебскае ваяводства прыбыў полацкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч. Ён загадаў зачыніць праваслаўныя храмы і манастыры, а таксама змусіць праваслаўных прыхаджан да пераходу на уніяцтва. Правастаўным святарам забаранялася з’яўляцца[удакладніць] у гарадах і іх аколіцах, парушальнікам гэтага распараджэння пагражала турэмнае зняволенне. Так, у прыватнасці, быў арыштаваны святар Ілія, які праводзіў набажэнства ў будане за горадам. У 1662 годзе адбыўся інцыдэнт з нападам раззлаваных жыхароў Віцебска падчас царкоўнай службы на уніяцкае духавенства на чале з Кунцэвічам, якое было збіта. Арыштаваныя ўдзельнікі былі вызвалены гараджанамі пасля штурму гарадской ратушы. Пасля гэтага Іасафат Кунцэвіч узмацніў ганенні на праваслаўных.

У падрыхтоўцы новага выступлення ўдзельнічалі жыхары Магілёва, Оршы, Полацка і Вільні.

Падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Ёзэф Зімлер. «Пакутніцкая смерць Іасафата Кунцэвіча». 1861 г.

Віцебскае паўстанне пачалося 12 лістапада 1623 года пад кіраўніцтвам віцябляніна Сцёпана Пасіёра, палачаніна Пётра Васілеўскага, яго сына Васіля і іншых. У паўстанні ўдзельнічалі таксама жыхары Полацка, Магілёва, Оршы, Вільні і вёсак Віцебскага ваяводства. Па сігнале званоў ратушы і праваслаўных цэркваў некалькі тысяч паўстанцаў рушылі да рэзідэнцыі Кунцэвіча, уварваліся ў двор, падпалілі дом, забілі архіепіскапа, а цела кінулі ў Дзвіну. Святары і чэлядзь з акружэння былі збіты, маёмасць разрабавана, а архіў знішчаны.

Рымскі папа Урбан VIII заклікаў караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III бязлітасна расправіцца з паўстанцамі. У Віцебск прыбылі каралеўскія камісары з узброенымі атрадамі, якія сілай здушылі паўстанне. Усе гараджане, у тым ліку члены магістрата былі аб’яўлены саўдзельнікамі. З-за таго, што саўдзельнікамі паўстання былі прызнаны ўсе гараджане горада, Віцебск быў пазбаўлены Магдэбургскага права і ўсіх астатніх прывілеяў. З горада спагнана 3079 злотых. Камісары загадалі зняць званы з ратушы і ўсіх праваслаўных цэркваў і адліць з іх вялікі звон у памяць пра Кунцэвіча, ратуша была разбурана[1].

На адбыўшымся судзе былі прыгавораны да смерці 120 чалавек[2], з іх пакараны смерцю 19, у тым ліку два бурмістры (Навум Воўк і Сямён Неша)[1] і падбухторшчык паўстання — палачанін Пётра Васілеўскі. Апошні прызнаўся на допыце, што была сувязь з праваслаўным брацтвам у Вільні. 78 чалавек, у тым ліку зачыншчык забойства Кунцэвіча Сцёпан Пасіёра былі прыгавораны да пакарання смерцю завочна.

У 1643 годзе Урбан VIII прызнаў Кунцэвіча блажэнным, а ў 1867 годзе Пій IX аднёс яго да ліку святых, абвясціўшы заступнікам Русі і Польшчы. У энцыкліку Ecclesiam Dei Пій XI назваў Кунцэвіча «апосталам яднання»[3].

У 1980 годзе на будынку віцебскай ратушы была ўсталявана мемарыяльная шыльда ў памяць аб паўстанцах[2]. Сёння яна дэмантавана.

Паўстанне ў культуры[правіць | правіць зыходнік]

Пад уплывам У. Стукаліча І. Рэпін збіраўся напісаць гістарычную карціну пра Віцебскае паўстанне 1623 (не здзейснена, захаваўся эскіз «Пропаведзь Кунцэвіча ў Віцебску», (1893)). Уладзімір Караткевіч напісаў п’есу «Званы Віцебска».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]