Віцебская ГЭС

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Віцебская ГЭС — гідраэлектрастанцыя на Заходняй Дзвіне ў Беларусі. Уведзена ў эксплуатацыю 31 ліпеня 2017 года. Вызначаная магутнасць -- 40 МВт, планаваная гадавая выпрацоўка электраэнергіі -- 138 млн. кВт*гадз[1]. Наймагутнейшая гідраэлектрастанцыя ў Беларусі.

Асноўныя аб'екты:

  • гідравузел з чатырох гідраагрэгатаў вызначанай магутнасцю 10 МВт кожны
  • вадасховішча, плаціна і суднаходны шлюз
  • схема выдачы магутнасці ў энергасістэму з РП-110кВ.

Будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Рэалізацыя інвестпраекта "Будаўніцтва Віцебскай ГЭС на рацэ Заходняя Дзвіна Віцебскай вобласці" пачалася ў чэрвені 2013 года. Генеральным падрадчыкам будаўніцтва была "Кітайская нацыянальная карпарацыя па электраабсталяванні" (CNEEC). Абслугоўваннем аб'екта на этапе будаўніцтва сумесна са спецыялістамі РУП "Віцебскэнерга" займаліся прадстаўнікі кампаніі CNEEC, чыё абсталяванне ўсталявана на ГЭС. Агулам на аб'екце было задзейнічана больш за дзясятак праектных, будаўнічых і электратэхнічных арганізацый.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Віцебская ГЭС дазволіць ашчаджаць каля 42,6 тыс. т.у.п. штогод, што скараціць выкіды парніковых газаў на 71,2 тон штогод, таксічных газаў — на 236 тон штогод.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]