Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж  (ВітДТК)
Год заснавання

11 лістапада 1983 года

Дырэктар

Тамара Пракопаўна Гарбуз

Студэнтаў

1691

Выкладчыкаў

112

Размяшчэнне

Flag of Belarus.svg Беларусь

Адрас

г. Віцебск, 210017, вул.Гагарына, 41, тэл/факс: 8(0212)23-29-31

Сайт

vitgtk.belstu.by

Віцебскi дзяржаўны тэхналагічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Віцебску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

11 лістапада 1983 года — загадам Дзяржкамітэта БССР па прафесійна-тэхнічным адукацыі і Міністэрства прамбудматэрыялаў БССР № 129/117-К было створана «Віцебскае сярэдняе гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 163».

4 ліпеня 1984 — загадам Дзяржкамітэта па прафесійна-тэхнічнай адукацыі № 81 «Віцебскае сярэдняе ГПТВ № 163 будаўнікоў» рэарганізавана ў «Віцебскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 будаўнікоў».

23 лютага 1993 — загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 63 «Віцебскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 будаўнікоў» было перайменавана ў «Віцебскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 народных мастацкіх рамёстваў».

12 ліпеня 1994 г. — рашэннем выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў № 166 «Віцебскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 народных мастацкіх рамёстваў» пераўтворана ў «Віцебскае вышэйшае прафесійнае вучылішча народных мастацкіх рамёстваў». Пачалася падрыхтоўка спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй на аснове прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

У 1996 годзе пачаліся навучальныя заняткі ў новым 4-х павярховым вучэбна-лабараторным корпусе.

1997 год — уведзена ў строй вучэбна-вытворчая майстэрня.

1998 год — пабудаваны будынак для навучальных майстэрняў дрэваапрацоўчай вытворчасці.

22 жніўня 2000 года — загадам Міністэрства адукацыі № 371 статус установы адукацыі «Віцебскае вышэйшае прафесійна-тэхнічнае вучылішча народных мастацкіх рамёстваў» быў зменены на «Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж».

2001 год — 30 лістапада адбылося адкрыццё басейна.

27 снежня 2005 г. — загадам Міністэрства адукацыі № 371 статус установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж» быў зменены на «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]