Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж  (ВДТК)
Тып каледж
Дырэктар Аляксандр Міхайлавіч Ласякін
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Віцебск
Адрас 210033, Віцебск, вуліца Лазо, 113а
www.vgtk.by

Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж (ВДТК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Віцебску. Размешчаны па адрасе вуліца Лазо, 113а.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

7 мая 1955 года быў выдадзены загад аб адкрыцці вячэрняга тэхнікума лёгкай прамысловасці на базе дзеючых прадпрыемстваў горада Віцебска: швейнай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» і дыванова-плюшавага камбіната.

У 1971 годзе быў створаны Віцебскі індустрыяльны тэхнікум.

У 1973 годзе тэхнікум лёгкай прамысловасці парайменаваны ў Віцебскі тэхналагічны тэхнікум і распачата падрыхтоўка спецыялістаў па дзённай, вячэрняй і завочнай формах навучання. З 1978 года тэхнікум з’яўляецца базавай сярэдняй спецыяльнай навучальнай установай для ССНУ горада Віцебска.

Загадам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР № 178 ад 29 мая 1987 года «Аб рэарганізацыі Віцебскіх індустрыяльнага і тэхналагічнага тэхнікумаў» быў створаны Віцебскі індустрыяльна-тэхналагічны тэхнікум.

У 2000 годзе Віцебскі індустрыяльна-тэхналагічны тэхнікум быў ператвораны ў Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж. У 2012 годзе Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж быў пераназваны ў Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-будаўнічы каледж. У 2014 годзе Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-будаўнічы каледж быў рэарганізаваны шляхам далучэння да яго ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 2 будаўнікоў».

У 2016 годзе вернута назва Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж. У тым жа годзе далучаны Віцебскі станкаінструментальны каледж.

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў;
  • Будаўніцтва, утрыманне і рамонт аўтамабільных дарог і транспартных аб’ектаў;
  • Будаўніцтва і эксплуатацыя будынкаў і збудаванняў;
  • Аўтасэрвіс;
  • Электроніка механічных транспартных сродкаў;
  • Вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі;
  • Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці;
  • Тэхнічнае абслугоўванне тэхналагічнага абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытворчасці;
  • Вытворчасць жалезабетонных вырабаў і канструкцый.

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]