Перайсці да зместу

Віцьба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віцьба
Віцьба ў Віцебску
Віцьба ў Віцебску
Характарыстыка
Даўжыня 33 км
Басейн 275 км²
Расход вады 1,8 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 55°10′44,1″ пн. ш. 30°29′30,42″ у. д.HGЯO
Вусце Заходняя Дзвіна
 • Месцазнаходжанне Віцебск
 • Вышыня 125 м
 • Каардынаты 55°11′40,90″ пн. ш. 30°12′02,47″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Віцебскі раён
physical
Віцьба
Віцьба
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́цьба — рака Беларусі, ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Дзвіна.

На думку У. Ніканава, гідронім Віцьба можа паходзіць ад слав. віцца або ад агульнаіндаеўрап. ud «вада»[1].

На думку В. Жучкевіча, у аснове назвы Віцьба тэрмін віць «вільготнае месца, багна» у спалучэнні з фармантам -ба, які надае прыналежнасць да месца. У тапаніміі Беларусі гэты тэрмін сустракаецца неаднаразова. Прыкладна ў тым жа сэнсе тлумачаць тэрмін у сувязі з наяўнасцю ў Балгарыі такіх жа назваў (р. Віт)[2].

На думку У. Тапарова, назва балцкага паходжання. Найраней засведчаная форма «Відба» дае падставы аднавіць стадыі эвалюцыі гідроніма ў часе: Відба < *Vid-ъp- < *Vid-up- «Сярэдняя рака». Назва Віцебска у такім выпадку ўзыходзіла б да словазлучэння тыпу *Vid-ъp-ьskъ gorodъ. Рэканструяваная форма *Vid-up-, на думку Тапарова, адпавядае літоўскім гідронімам тыпу Vidupė, Vidupis (літ. upė «рака»), сустракаюцца неаднаразова; Vidauja, Videnis, Vidinkstas. За межамі Беларусі такога ж паходжання, што і Віцьба, назва ракі Выцебець (< Віцебець) на Верхнім Павоччы. Сувязь з vid- пацвярджае суседства ракі Выцебець з ракой Сярэдняя[3].

На думку А. Рогалева, у аснове назвы старажытны корань віт-, які мае значэнне «вада», «вільгаць» і выяўляецца на прасторах, дзе распаўсюджаны індаеўрапейскія і фіна-угорскія мовы[4].

На думку У. Васільева, назва ракі паходзіць ад ўсходнеславянскай лексемы *vitьba: ад праслав. *viti «віць» з суфіксам -ьba[5].

На думку В. Шадыры і Р. Аўчыннікавай, гідронім Віцьба паходзіць ад фіна-угорскага віт «вада»[6].

На думку С. Файнбарка, назва вельмі старажытнага паходжання. Тапааснова і тапафармант звязаныя з уральскім wetti, иде «шлях, дарога» і ба, бі, бу, бы «рака, вада»[7].

На думку А. Сапунова, рака Віцьба атрымала назву ад лукавін: пры цячэнні паміж ярамі яна мусіла віцца[8].

На думку Ю. Трусмана, назва ракі паходзіць ад фінскага viettävä «спадзісты, спусцісты» або ад ліўскага viidöb «павозка, воз», ліўскага viid, фінскага viedä «вадзіць, весці»[9].

Паводле Ю. Покарнага, ад індаеўрапейскага ṷeidh-, ṷidh- «аддзяляць» паходзяць ст.-інд. vídhyati «пратыкае», vidhú- «самотны», vihurá- «асобны», лац. dīvidō «аддзяляць», літ., лтш. vidus «унутранасць», літ. vidurys «сярэдзіна» і інш.[10].

Даўжыня ракі — 33 км. Пачынаецца за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Паддуб’е, цячэ ў межах паўночна-заходніх схілаў Віцебскага ўзвышша. Асноўныя прытокі: Горнаўка (злева) і Сільніца (справа), у межах Віцебска ўпадае ручай Дунай (злева). У ніжнім цячэнні на працягу 5 км цячэ ў межах Віцебска, дзе і ўпадае ў Заходнюю Дзвіну. У сутоках, паводле Віцебскага летапісу, у 974 годзе быў заснаваны горад. Назва ракі і дала найменне гораду.

Рэчышча Віцьбы звілістае. У межах Віцебска рукавы ўтвараюць 3 астравы. На берагах і астравах ракі створана зона адпачынку, у якую ўваходзіць парк імя Фрунзэ, парк імя 40-годдзя УЛКСМ. На правым беразе размешчаны Батанічны сад. Берагі ракі злучаныя аўтамабільнымі і пешаходнымі мастамі.

Зона адпачынку з астравамі
Від на Пушкінскі мост

У пойме ракі вадасховішча Тулава. У басейне ракі знаходзяцца азёры Абухаўскае і Талыні.

Зноскі

  1. В. А. Никонов. Краткий топонимический словарь. Москва, 1966. С. 85.
  2. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 53.
  3. B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 63-64.
  4. А. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 196.
  5. В. Л. Васильев. Славянские топонимические древности Новгородской земли. Новгород, 2012. С. 353-355.
  6. В. И. Шадыро, Р. И. Овчинникова. О финно-угорском субстрате на севере Белоруссии (гидронимия и археология) // Археология и история Пскова и Псковской земли. Псков, 1992. С. 60-62.
  7. С. А. Файнбарк. Происхождение названий рек и озер бассейнов Верхневолжья и Верхней Мсты. 2015. С. 66.
  8. Сапунов А. П. Историко-статистический очерк города Витебска Архівавана 9 сакавіка 2009. / Комис. по работе в архивах Витебской епархии; Подг. интернет-публ. свящ. Владимира Горидовца. — Изд. отд. Витебской епархии. — Витебск, 2006.
  9. Ю. Ю. Трусман. Этимология местных названий Витебской губернии. Ревель, 1897. С. 53.
  10. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1127—1128, 1177.
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 135. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23, 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)