Віцім (бронеаўтамабіль)
| Віцім | |
|---|---|
| Краіна паходжання | |
| Вытворца | Мінатор-Сэрвіс |
| Даўжыня |
|
| Шырыня | 2 400 міліметр |
| Вышыня | 2 200 міліметр |
| Ride height | 430 міліметр |


Віцім — беларускі шматмэтавы плавальны бронеаўтамабіль, распрацаваны і вырабляны кампаніяй «Мінатор-Сэрвіс»[1]. Прадстаўлены 4-колавая і 6-колавая мадыфікацыі. Прызначаны для вядзення разведкі і суправаджэння калон, а пры ўсталёўцы дадатковага ўзбраення можа выкарыстоўвацца ў якасці штурмавой бронемашыны[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Аўтамабіль быў распрацаваны ў ініцыятыўным парадку за кошт сродкаў прадпрыемства[3]. Першы 4-колавы выраб быў прадстаўлены публіцы ў 2016 годзе на ваенна-тэхнічным форуме «Армія-2016»[2].
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Бронеаўтамабіль паўнапрывадны. Вага — 6 тон, грузападымальнасць — 1 тона[2]. Рухавік ЯМЗ з турбанаддувам аб’ёмам 4,4 л магутнасцю 215 к. с. (158 кВт)[3]. Механічная 5-ступеністая каробка перадач распрацавана на прадпрыемстве[4]. Кіраванне аўтамабілем ажыццяўляецца праз лічбавыя сістэмы, але з аналагавым дубляваннем[3].
Корпус аўтамабіля браніраваны і вытрымлівае трапленне кулі калібра 7,62 мм на дыстанцыі 10 метраў па перыметры, падрыў ручной гранаты ці выбуховага прыстасавання да 0,5 кг трацілу пад дном. Шкло таксама бранявана, у шынах выкарыстоўваецца сістэма падпампоўкі[2][3].
Варыянты
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўлена таксама 6-колавая паўнапрывадная мадыфікацыя Віцім-668240 грузавога прызначэння (даўжыня 6440 мм, грузападымальнасць 3500 кг)[5].
Зноскі
- ↑ Многоцелевой плавающий бронированный автомобиль «Витим»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2019. Праверана 24 мая 2020.
- 1 2 3 4 Показан новейший белорусский плавающий броневик Архівавана 26 верасня 2020.
- 1 2 3 4 Битва огромных военных внедорожников: «Витим» vs «Волат V1»
- ↑ Бронегрузовик «Витим» 6х6: сделано в Беларуси
- ↑ Многоцелевой грузовой бронированный автомобиль «Витим 668240»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2019. Праверана 24 мая 2020.