Віцім (пасёлак гарадскога тыпу)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Віцім
Witim1.jpg
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
Насельніцтва
Тэлефонны код
41137-25
Паштовыя індэксы
678150
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Віцім на карце Расіі ±
Віцім (пасёлак гарадскога тыпу) (Расія)
Віцім (пасёлак гарадскога тыпу)
Віцім (пасёлак гарадскога тыпу) (Якуція)
Віцім (пасёлак гарадскога тыпу)

Віцім (руск.: Витим, якуцк.: Витим) — пасёлак гарадcкога тыпу ў Ленскім улусе Рэспублікі Саха (Якуція) у Расійскай Федэрацыі. Аэрапорт. Рачная прыстань. Размешчаны на левым беразе ракі Лена, насупраць вусця р. Віцім, за 3 км на поўнач ад мяжы Іркуцкай вобласці і за 220 км на паўднёвы захад ад г. Ленск. Насельніцтва: 2872 (1959), 3691 (1970), 3461 (1979), 5311 (1989), 3973 (2002), 4269 (2010).

Заснаваны 1620-х гадах, у 1680-х гадах у Віцімскай слабадзе былі паселеныя ўдзельнікі стралецкага бунту, затым сяло Віцімскае (у кнізе «Угрум-рака» рускага пісьменніка В. Шышкова выведзены пад назвай Разбой), з 1958 года рабочы пасёлак. У цяперашні час бурна развіваецца ў сувязі з распрацоўкай Талаканскага радовішча нафты.

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.