Перайсці да зместу

Вічытравір’я

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вічытварір'я
Пол мужчынскі
Бацька Шантану
Маці Сацьяваці
Браты і сёстры Чытрангада
Жонка Амбіка, Амбаліка
Дзеці Панду

Вічытравір’я (санскр.: विचित्रवीर्य) — цар Куру, згаданы у «Махабхараце», малодшы сын Шантану і Сацьяваці, брат Чытрангады. Старэйшым братам Вічытравір’і і Чытрангады па бацьку быў Бхішма (сын Шантану і Гангі).

Шантану закахаўся ў Сацьяваці, дачку рыбака Дасараджа, які пагадзіўся выдаць яе замуж пры ўмове, што яе сын успадкуе прастол. Бхішма, сын Шантану, адмовіўся ад сваіх правоў на трон і паабяцаў пажыццёвы цэлібат, каб пераканаць Дасараджа. У Шантану і Сацьяваці нарадзіліся сыны Чытрангада і Вічытравір’я[1]. Пасля смерці Шантану, Чытрангада стаў кіраўніком, але быў забіты Гандхарвай. Вічытравір’я стаў каралём, але памёр без спадчынніка. Сацьяваці папрасіла свайго старэйшага сына Васу зачаць сыноў у лонах Амбікі і Амбалікі, і нарадзіліся Дхрытараштра і Панду.

  1. van Buitenen (1973), pp. 230; 235-36