Вішнеўскае гета

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вішнеўскае гета — яўрэйскае гета ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна, створанае нацыстамі ў перыяд акупацыі Беларусі.

Напярэдадні ўварвання немцаў у мястэчку пражывала 571 яўрэяў (1940).

Першымі ахвярамі сталі 40 яўрэяў, якіх растралялі ў ліпені і жніўне 1941 года на яўрэйскіх могілках. Па сведчанні Наўма Падбярэзкіна (1915 г. н.), немцы фатаграфавалі акцыю.

Астатнія яўрэі (1550 чалавек) былі змешчаны ў гета і выкарыстоўваліся на прымусовых працах на станцыі Краснае. Гета праіснавала да верасня 1942 года. Раніцай у мястэчка прыбылі карнікі. Пры дапамозе мясцовай паліцыі яўрэяў прывялі да ямы і растралялі. Па розным даным тады загінула ад 1300 да 1350 яўрэяў.

Зноскі