Перайсці да зместу

Вішнёўка (Крупіцкі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вішнёўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 132 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223014
Аўтамабільны код
5
СААТА
6236839021
Вішнёўка (Беларусь)
Вішнёўка
Вішнёўка
Вішнёўка (Мінская вобласць)
Вішнёўка
Вішнёўка

Вішнёўка[1] (трансліт.: Višnioŭka, руск.: Вишнёвка) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.

Вядома прынамсі з другой паловы XVIII стагоддзя, у складзе маёнтка Анопаль уласнасці Радзівілаў. У складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.

Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. У 1876 годзе ўладальнікам быў тытулярны саветнік рыма-каталіцкага веравызнання Пётр Антонаў Зянкевіч, права валодання з 1851 года паводле купчай крэпасці, было 79 дзесяцін зямлі, гаспадарку вёў арандатар[2]. У 1888 годзе фальваркам валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Аляксандра Вікенцеўна (Вінцэнтаўна) Зянкевіч, было 80 дзесяцін[3].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 2010 годзе былі базавая школа, яслі сад, аддзяленне сувязі, крама.

  • 1800 год — 4 двары, 22 жыхары
  • 1897 год — 6 двароў, 35 жыхароў
  • 1908 год — 4 двары, 29 жыхароў[4]
  • 1917 год — 2 двары, 17 жыхароў (10 беларусаў і 7 яўрэяў)[5]
  • 1926 год — 5 двароў, 25 жыхароў
  • 1997 год — 78 двароў, 198 жыхароў
  • 1999 год — 172 жыхары
  • 2009 год — 134 жыхары
  • 2019 год — 132 жыхары
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ 1877.
  3. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889.
  4. Ярмоловичъ В. 1909.
  5. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924.