Вішнёўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вішнёўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Бабруйскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вішнёўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 057
Шчыльнасць
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Вішнёўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Вішнёўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

20 жніўня 1924 года ў складзе 1-га Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР быў утвораны Продзвінскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Продзвіна[1], з 4 жніўня 1927 года ён у складзе аб’яднанага Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі (да 26 ліпеня 1930) БССР. З 20 лютага 1938 года — ў складзе Магілёўскай вобласці, 20 верасня 1944 года быў перададзены ў склад Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 29 студзеня 1968 года цэнтр сельсавета быў перанесены ў Вішнёўку і сельсавет быў пераіменаваны ў Вішнёўскі сельсавет[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1057 чалавек[3], з іх 69,6 % — беларусы, 28,8 % — рускія[4].

Зноскі

  1. ПРОДЗВІНА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 200
  2. ВІШНЁЎКА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 166
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]