Віялет Вердзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віялет Вердзі
фр.: Violette Verdy
Violette Verdy Jewels 1967.JPG
Дата нараджэння 1 снежня 1933(1933-12-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 2016(2016-02-08)[5][2][6] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія харэограф, балерына, музычны педагог, выкладчык універсітэта, дзіцячая пісьменніца, пісьменніца
Тэатр
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры
IMDb nm0893937
Commons-logo.svg Віялет Вердзі на Вікісховішчы

Віялет Вердзі (фр.: Violette Verdy), народжаная Нэлі Гілерм (фр.: Nelly Guillerm, 1 снежня 1933 — 8 лютага 2016) — балерына, педагог і дзеяч харэаграфіі французскага паходжання. Салістка трупы Нью-Ёрк Сіці балет у 1958—1977 гадах, кіраўнік балета Парыжскай оперы (1977—1980), з 1980 — судырэктар Бостанскага балета.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачала займацца балетам ў раннім дзяцінстве. Вучылася ў Парыжы ў мадам Рузаны і Віктара Гзоўскага. З 1945 года танчыла ў балеце Елісейскіх палёў, у 1950 і 1953—1954 гадах працавала з Раланам Пеці ў яго трупе «Балет Парыжа», затым танчыла ў балетных трупах Лонданскага фестывальнага балета (1954—1955), міланскага тэатра Ла Скала (1955—1956), Амерыканскага балетнага тэатра (1956—1957). Асноўны ўзлёт яе кар’еры прыйшоўся на гады працы ў Нью-Ёркскім гарадскім балеце (1958—1977), дзе яна танчыла ў балетах такіх выбітных балетмайстраў, як Джордж Баланчын і Джэром Робінс. Некаторыя з балетаў, якія ўвайшлі ў рэпертуар класічнай спадчыны, былі пастаўленыя імі спецыяльна для яе.

З 1977 па 1980 год кіравала балетнай трупай Парыжскай оперы. З 1980 года была судырэктар Бостанскага балета. З’яўлялася прафесарам універсітэта Індыяны і артыстычным дарадцам Rock School for Dance Education ў Філадэльфіі.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Violette Verdy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Violette Verdy // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://info.music.indiana.edu/releases/iu/university-wide/2013/10/violette-verdy-presidents-medal.shtml
  5. http://www.nytimes.com/2016/02/10/arts/dance/violette-verdy-ballerina-with-flair-dies-at-82.html Праверана 10 лютага 2016.
  6. Violette Verdy // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. http://www.nytimes.com/2004/12/05/books/review/05BENTLEY.html?pagewanted=print&position=
  8. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.