Віўлен Айвазян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Віўлен Айвазян
Нарадзіўся 1 студзеня 1995(1995-01-01)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Арменія
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазіцыя нападнік
Маладзёжныя клубы
0000—2010 Арменія Пюнік (Ерэван)
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2014 Арменія Пюнік (Ерэван) 45 (14)
2010—2011   Арменія Пюнік-3 (Ерэван) 16 (9)
2012   Арменія Пюнік-2 (Ерэван) ? (2)
2015—2017 Арменія Шырак (Гюмры) 56 (15)
2017 Латвія Вэнтспілс 4 (0)
2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 4 (0)
2019 Арменія Ерэван 7 (0)
2020 Арменія Севан
2021 Арменія Ван (Чарэнцаван) 6 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Арменія Арменія (да 17) 3 (0)
2012 Арменія Арменія (да 19) 2 (0)
2012—2013 Арменія Арменія (да 21) 7 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2018

Віўлен Айвазян (арм.: Վիուլեն Այվազյան, нар. 1 студзеня 1995, Гюмры) — армянскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ерэванскага «Пюніка», з 2010 года выступаў у Першай лізе Арменіі за фарм-клубы «Пюнік-3» і «Пюнік-2». У сезоне 2012/13 далучыўся да асноўнай каманды, і 5 мая 2012 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Арарата» (3:2), калі выйшаў на поле на 74-й хвіліне замест Гукаса Пагасяна і праз восем хвілін забіў вырашальны гол сваёй каманды. У першым жа сезоне з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Пюніка»ў чэмпіянаце, але ў сезоне 2013/14 стаў радзей з’яўляцца на полі.

У 2015 годзе перайшоў у «Шырак», у складзе якога станавіўся срэбраным і двойчы бронзавым прызёрам чэмпіянату Арменіі, гуляў за клуб у Лізе Еўропы. Спачатку ў асноўным выхадзіў на замену, і толькі ў сезоне 2016/17 замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2017 года перайшоў у латвійскі клуб «Вэнтспілс», але не здолеў замацавацца ў аснове, толькі зрэдку выходзячы на замену.

У сакавіку 2018 года стаў іграком беларускага клуба «Дняпро» з Магілёва[2]. Аднак, згуляў толькі ў чатырох матчах, у асноўным выходзячы на замену. У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў магілёўскі клуб[3].

У жніўні 2019 года беспаспяхова праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане»[4], і неўзабаве перайшоў у «Ерэван», дзе гуляў да канца года. У жніўні 2020 года далучыўся да «Севана» з другога дывізіёна Арменіі, а ў лютым 2021 года перайшоў у «Ван», дзе гуляў да канца сезона 2020/21, пасля чаго завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Арменіі розных узростаў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]