В’ёса Асмані

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
В’ёса Асмані
алб.: Vjosa Osmani[1]
Vjosa Osmani1.jpg

дэпутат Асамблеі Косава[d]
12 снежня 2010 — 4 красавіка 2021
6-ы старшыня Асамблеі Косава[d]
3 лютага 2020 — 22 сакавіка 2021
Папярэднік Glauk Konjufca[d]
Пераемнік Glauk Konjufca[d]
прэзідэнт Косава[d] (выканаўца абавязкаў прэзідэнта[d])
5 лістапада 2020 — 22 сакавіка 2021
Папярэднік Хашым Тачы
Пераемнік Glauk Konjufca[d]
5-ы прэзідэнт Косава[d]
з 4 красавіка 2021
Папярэднік Glauk Konjufca[d]

Нараджэнне 17 мая 1982(1982-05-17)[1] (40 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук[d]
Дзейнасць юрыст, палітык
Аўтограф Vjosa Osmani (nënshkrim).svg
Commons-logo.svg В’ёса Асмані на Вікісховішчы

В’ёса Асмані-Садрыў (алб.: Vjosa Osmani-Sadriu, нар. 17 мая 1982[2], Косаўская-Мітравіца[2]) — косаўскі палітык, юрыст і выкладчык. Прэзідэнт Рэспублікі Косава з 4 красавіка 2021 года, часова выконвала абавязкі прэзідэнта з 5 лістапада 2020 да 22 сакавіка 2021[3][4]. У мінулым-спікер парламента Косава (2020—2021), першая жанчына на гэтай пасадзе[5], дэпутат парламента Косава (2010—2021)[2]. Доктар юрыдычных навук (J.S.D.). Член савета Парламенцкай сеткі Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонду (МВФ)[6]. Намеснік старшыні Дэмакратычнай лігі Косава да 2020 года, з 5 лістапада 2020 года па 4 красавіка 2021 года — старшыня партыі «Guxo!».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 17 мая 1982 года ў Косаўскай-Мітравіцы[7][2].

Вучылася на юрыдычным факультэце Прышцінскага універсітэта, атрымала ступень бакалаўра. У 2005 годзе атрымала ступень магістра права (LLM) на юрыдычным факультэце Пітсбургскага універсітэта у штаце Пенсільванія у ЗША, у 2015 годзе абараніла доктарскую дысертацыю ў Пітсбургскім універсітэце і атрымала ступень доктара юрыдычных навук (J.S.D.)[7][6][8].

Выкладала ў Прышцінскім універсітэце і Рочэстарскім тэхналагічным інстытуце ў Косава. Была запрошаным прафесарам у Пітсбургскім універсітэце. Аўтар артыкулаў і манаграфій ў галіне міжнароднага і гандлёвага права, як на албанскай, так і на англійскай мовах.

Займала пасаду начальніка штаба, саветніка па знешняй палітыцы і саветніка па прававых пытаннях пры Прэзідэнце Рэспублікі Косава[6]. Была прадстаўніком прэзідэнта ў камісіі, якая распрацавала Канстытуцыю Рэспублікі Косава 2008 года. Была членам юрыдычнай групы ў Міжнародным судзе ААН ў Гаазе падчас судовага разбору аб правамернасці абвяшчэння незалежнасці Косава у снежні 2009 года[8].

Акрамя албанскай, свабодна валодае таксама англійскай, іспанскай, турэцкай і сербскай мовамі[2][9].

Замужам[2]. Нарадзіла двайнят.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асмані і Барак Абама у 2009 годзе.

Па выніках парламенцкіх выбараў 12 снежня 2010 года абраная дэпутатам парламента Косава. Пераабіралася на выбарах 8 чэрвеня 2014 года і 11 чэрвеня 2017 года. На выбарах 2017 года атрымала больш 64 000 галасоў. Узначальвала Камітэт па замежных справах, дыяспары і стратэгічных інвестыцыях і раней некалькі іншых камітэтаў. Кандыдат у прэм’еры на датэрміновых парламенцкіх выбарах 6 кастрычніка 2019 года ад Дэмакратычнай лігі Косава. 3 лютага 2020 года, пасля зацвярджэння Альбіна Курці на пасаду прэм’ер-міністра прызначаная спікерам парламента Косава. За яе кандыдатуру прагаласавала 65 дэпутатаў. Першая жанчына на гэтай пасадзе. Змяніла Глаўка Каньюфка, які атрымаў партфель міністра замежных спраў у кабінеце Курці. Пасля адстаўкі прэзідэнта Хашым Тачы 5 лістапада 2020 года часова выконвала абавязкі прэзідэнта Косава.

5 красавіка 2020 года заснавала партыю «Guxo!». Па выніках парламенцкіх выбараў 2021 года, у якіх партыя ўдзельнічала ў складзе партыі «Самавызначэньне», партыя «Guxo!» атрымала 7 з 120 месцаў у парламенце. Двое дэпутатаў ад партыі «Guxo!» ўвайшлі ў другі кабінет Курці, у тым ліку віцэ-прэм’ер і міністр замежных спраў Доніка Гервала.

4 красавіка 2021 года абрана прэзідэнтам Косава на галасаванні ў парламенце, набрала 70 з 120 галасоў[4]. Гэта ўжо другая па ліку жанчына на пасадзе прэзідэнта Рэспублікі Косава пасля Атыфетэ Ях’яга.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Асмані атрымала ступень бакалаўра ў Косава па стыпендыі, якую яна атрымала ад Міністэрства адукацыі, па ацэнцы яе як лепшай студэнткі Косаўскага юрыдычнага факультэта. У той жа час яна таксама была ўключана ў пяцёрку лепшых студэнтаў краіны па ўсіх факультэтах. У 2004 годзе ёй была прысуджана стыпендыя для атрымання ступені магістра ва Універсітэце Піцбурга. У 2005 годзе Пітсбургскі універсітэт двойчы ўзнагароджваў яе прэміяй «Перавага ў імя будучыні». У 2009 годзе, дзякуючы прадэманстраванаму поспеху, яна зноў выйграла поўную стыпендыю для завяршэння вучобы ў дактарантуры таго ж універсітэта, дзе зноў засяродзілася на галіне права.

Яна таксама была ганаравана ўзнагароды Sheth International Achievement Award універсітэта Пітсбурга за ўклад у сферы правоў чалавека.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 https://www.classlifestyle.com/news/48463/vjosa-osmani-zgjidhet-presidente-e-kosoves/eng/
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Vjosa Osmani - Sadriu(англ.)  (недаступная спасылка). Kuvendi i Kosovës. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  3. Президент Косова Хашим Тачи ушел в отставку. Он обвинен в военных преступлениях. Русская служба Би-би-си. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2020. Праверана 6 лістапада 2020.
  4. 4,0 4,1 Президентом непризнанного Косова с третьей попытки избрана Вьоса Османи. ТАСС. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2021. Праверана 7 красавіка 2021.
  5. Женщина впервые стала спикером парламента Косово. ИА REGNUM. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  6. 6,0 6,1 6,2 Honourable Vjosa Osmani-Sadriu, Kosovo(англ.)  (недаступная спасылка). The Parliamentary Network on the World Bank and International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2018. Праверана 3 красавіка 2020.
  7. 7,0 7,1 Кандидатом в премьеры Косово впервые стала женщина. РИА Новости (27 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  8. 8,0 8,1 Pitt Law Alumna Vjosa Osmani Nominated by LDK as candidate for prime minister of Kosovo. University of Pittsburgh School of Law. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2021. Праверана 3 красавіка 2020.
  9. Vjosa Osmani, femra e parë si kandidate për kryeministre, e diplomuar në SHBA. (25 августа 2019). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.