Восіп Іванавіч Бавэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. І. Бавэ)
Восіп (Джузэпэ) Іванавіч Бавэ
Дата нараджэння 24 кастрычніка (4 лістапада) 1784
Месца нараджэння
Дата смерці 16 (28) чэрвеня 1834 (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Альма-матар
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Масква
Архітэктурны стыль неакласіцызм, ампір
Найважнейшыя пабудовы Тэатральная плошча, Вялікі тэатр
Горадабудаўнічыя праекты рэканструкцыя Масквы ў 1813—1824 гадах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Восіп (Джузэпэ) Іванавіч Бавэ (італ.: Giuseppe Bova, фр.: Joseph Bové; 1784, Санкт-Пецярбург — 1834, Масква) — расійскі архітэктар, знакаміты рэканструкцыяй Масквы пасля пажару 1812 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бавэ нарадзіўся ў Пецярбургу ў сям'і неапалітанскага мастака Вінчэнца Джавані Бова  (англ.), які прыехаў у Расію ў 1782 годзе для працы ў Эрмітажы. Дадзенае пры хрышчэнні імя Джузэпэ пазней было перароблена на рускі манер у Восіпа Іванавіча. Неўзабаве пасля нараджэння Восіпа сям'я пераехала ў Маскву.

Архітэктурную адукацыю атрымаў у архітэктурным вучылішчы пры Экспедыцыя крамлёўскага будавання  (руск.) (18021807) у Ф. Кампарэзі  (руск.), затым, яшчэ да пажару Масквы, працаваў пад кіраўніцтвам М. Ф. Казакова і К. І. Росі у Маскве і Цверы.

Вялікі тэатр

У 1816 годзе Бавэ атрымлівае званне архітэктара ад савета Імператарскай Акадэміі мастацтваў і бярэ шлюб з удовай княгіняй Аўдоццяй Сямёнаўнай Трубяцкой, народжанай Гур'евай (1786—1871).

Пад кіраўніцтвам Бавэ ў цэнтры Масквы былі перабудаваны Гандлёвыя рады ў стылі класіцызму насупраць Крамля (не захаваліся), праведзена рэканструкцыя Чырвонай плошчы, знесены земляныя ўмацаванні вакол Крамля і засыпаны роў, разбіты Крамлёўскі (Аляксандраўскі) сад  (руск.), пабудаваны Манеж (інжынерная структура распрацавана А. А. Бетанкурам), створана Тэатральная плошча  (руск.) (1818—1824) з Вялікім (Пятроўскім) тэатрам (1821—1824; перапрацаваны праект А. А. Міхайлава  (руск.)). За межамі цэнтра Бавэ пабудаваў Градскую бальніцу за Калужскай заставай  (руск.) (1828—1833). Трыўмфальныя вароты, збудаваныя па праекце Бавэ ля Цвярской заставы (1827—1834), былі адноўлены ў 1968 годзе каля будуемага тады на Паклоннай гары  (руск.) манумента Перамогі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]