Перайсці да зместу

Віктар Іванавіч Боўш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. І. Боўш)
Віктар Іванавіч Боўш
Дата нараджэння 24 жніўня 1930(1930-08-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 мая 2005(2005-05-04) (74 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, палітолаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Ві́ктар Іва́навіч Бо́ўш (24 жніўня 1930, Брэст — 4 мая 2005[1]) — беларускі філосаф, палітолаг і правазнавец. Доктар філасофскіх навук (1982), прафесар (1987)[2].

Нарадзіўся 24 жніўня 1930 у Брэсце-над-Бугам у сям’і Івана Аляксандавіча Боўша (нар. 1907)[3].

У 1950 годзе скончыў СШ № 3 г. Брэста з сярэбраным медалём[3]. У 1955 годзе скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт[2][4].

Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў кантралёрам, інспектарам, старшым інспектарам Брэсцкай мытні Міністэрства знешняга гандлю СССР (1955—1962). У 1963—1967 гадах — аспірант, малодшы і старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1967—1968 гадах — старшы выкладчык кафедры навуковага камунізму Брэсцкага педагагічнага інстытута[4].

З 1972 па 1996 год працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН БССР[4][2], дзе займаў пасаду загадчыка аддзела крытыкі буржуазнай філасофіі, ідэалогіі і антыкамунізму[5]. У 1989—1996 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара інстытута па навуковай рабоце[4][2]. Лічыцца адным з ідэолагаў сучаснай беларускай дзяржаўнасці[3].

Памёр 4 мая 2005[1].

Грамадска-палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Актыўна выступаў з крытыкай дзеячаў беларускай культуры[5].

Сумесна са старшым навуковым супрацоўнікам таго ж інстытута Уладзімірам Бегуном апублікаваў у часопісе «Политический собеседник» (1987, № 2) артыкул «З пазіцый абстрактнага гуманізму», у якім абвінаваціў пісьменніка Алеся Адамовіча ў пацыфізме[5]. У артыкуле папярэджанне Адамовіча аб небяспецы ядзернай вайны інтэрпрэтавалася наступным чынам[6]:

Вось пачынаецца гэтая вайна, прыходзіць агрэсар, і ён, як некалі фашысцкія каты, катуе і ставіць да сценкі вашых бацькоў... зразумелыя паводзіны кожнага ў гэтым выпадку — трэба абараняць бацьку і маці... Аказваецца, ёсць пісьменнік, які пераконвае нас, што цяпер так нельга. Неабходна, кажа ён, пашкадаваць ката, бо адплата можа прывесці да страшных наступстваў.

На VIII пленуме Мінскага гаркама КПБ у 1987 годзе выступіў супраць «крыклівай кампаніі ў сувязі са 100-годдзем мастака-мадэрніста Шагала» і «навязвання савецкім людзям фальшывых аўтарытэтаў»[3].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў тэарэтыка-метадалагічныя праблемы сучаснага грамадскага развіцця, фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці, нацыянальных і міжнародных адносін, гісторыі замежнай філасофіі[4], а таксама футуралогіі, палітыкі і права[2].

  • «Сацыяльная тэхналогія пра будучае: ілюзіі і міфы» (1976)
  • «Футуралогія і антыкамунізм» (1977)
  • «Рэальны сацыялізм і сучасныя „крыжаносцы“» (1985)
  1. а б Бовш Виктор Иванович (74 года) (руск.). pomnim.by. Праверана 5 студзеня 2026.
  2. а б в г д Беларуская энцыклапедыя 1996, с. 223.
  3. а б в г Отец и сын Бовш (руск.). brestmemory.com. Праверана 5 студзеня 2026.
  4. а б в г д Бовш, Виктор Иванович (доктор философских наук ; 1930—2005) (руск.). unicat.nlb.by. Праверана 5 студзеня 2026.
  5. а б в [Без назвы] // Нёман : часопіс. — 2000. — № 10. — С. 243.
  6. Ожог 1990, с. 308.