Валерый Анатольевіч Брылёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. А. Брылёў)
Валерый Анатольевіч Брылёў
Пасол Беларусі ў Саюзнай Рэспубліцы Югаславія[d]
1996 — 2001
Пераемнік Уладзімір Аляксандравіч Мацкевіч
Пасол Беларусі ў Кыргызстане[d]
жнівень 2006 — студзень 2010
Папярэднік Аляксандр Віктаравіч Козыр
Пераемнік Віктар Аляксандравіч Дзенісенка
Пасол Беларусі ў Казахстане[d]
студзень 2010 — 2013
Папярэднік Васіль Іванавіч Гапееў
Пераемнік Анатоль Іванавіч Нічкасаў
Пасол Беларусі ў Сербіі[d]
з 27 красавіка 2017
Папярэднік Уладзімір Мікалаевіч Чушаў

Нараджэнне 24 ліпеня 1959(1959-07-24) (64 гады)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць архітэктар, дыпламат
Месца працы

Валерый Анатольевіч Брылёў (24 ліпеня 1959, Гомель) — беларускі архітэктар і дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 24 ліпеня 1959 года ў Гомелі.

Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута і факультэт замежных моў (для спецыялістаў, якія ад’язджаюць за мяжу) Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў.

Дзесяць гадоў працаваў вядучым архітэктарам у інстытуце «Белдзяржпраект». Аўтар шэрагу праектаў будынкаў, пабудаваных у Беларусі і за мяжой. Член саюза архітэктараў СССР, Беларусі.

У пачатку 1990-х працаваў лектарам Дома Савецкай культуры ў СФРЮ. З 1992 года працуе ў сістэме МЗС Беларусі. Працаваў на дыпламатычных пасадах у Літве, Балгарыі і Югаславіі.

З 1996 па 2001 год — Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у СРЮ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія.

З 2001 па 2006 год — Начальнік упраўлення двухбаковых адносін з краінамі СНД МЗС Беларусі.

З жніўня 2006 года па студзень 2010 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы.

Са студзеня 2010 года па 28 лютага 2013 года[1] працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.

28 лютага 2013 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

27 красавіка 2017 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Сербіі, а таксама ў Чарнагорыі і Македоніі па сумяшчальніцтве[3].

Валодае сербахарвацкай, балгарскай і англійскай мовамі.

Зноскі