Вячаслаў Андрэевіч Мохарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. А. Мохарт)
Вячаслаў Андрэевіч Мохарт
Дата нараджэння 28 сакавіка 1924(1924-03-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 мая 2003(2003-05-14) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці уролаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1969)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Марыя Навумаўна Жукава
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За адвагу» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
сярэбраны медаль ВДНГ Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Вячаслаў Андрэевіч Мо́харт[1] (28 сакавіка 1924 — 14 мая 2003) — вучоны ў галіне ўралогіі, доктар медыцынскіх навук (1969), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся у вёсцы Шулякі Слуцкага раёна. У 1944 годзе скончыў Грэскую сярэднюю школу і быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны на 1-м Беларускім, 2-м Беларускім і 3-м Беларускім франтах у складзе артылерыйскай дывізіі. У 1947 годзе паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1953 годзе. У 1953—1956 гг. В. А. Мохарт праходзіў навучанне ў клінічнай ардынатуры Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў пад кіраўніцтвам М. Н. Жукавай і ў 1956 годзе быў абраны на пасаду асістэнта кафедры ўралогіі. У 1960 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Актиномикоз мочеполовых органов»[2]. З 1961 года В. А. Мохарт у Гродзенскім медыцынскім інстытуце, дзе стварыў дацэнцкі курс па ўралогіі[2]. У 1969 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материалы экспериментальных и клинических исследований по реиннервации мочевого пузыря»[2]. З 1967 года ён на пасадзе дацэнта кафедры ўралогіі Мінскага медыцынскага інстытута, з 1971 года загадчык кафедры і адначасова ў 1971—1992 гг. галоўны пазаштатны уролаг Міністэрства аховы здароўя БССР[2]. З 1971 года В. А. Мохарт працаваў у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, з 1991 года — на пасадзе загадчыка кафедрай.

Памёр 14 мая 2003 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх (Маскоўскіх) могілках.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

В. А. Мохарту належаць навуковыя працы па клініцы, дыягностыцы і лячэнні раку нырак і мачавога пузыра, актанамікозе мочапалавых органаў, нейрагенным расстройстве мачапускання. Аўтар больш за 240 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій[2]. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 14 кандыдацкіх дысертацый[2].

З 1971 па 2001 год В. А. Мохарт быў намеснікам старшыні Беларускага таварыства уролагаў[2]. На працягу 10 гадоў уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Урология и нефрология».

Сярод апублікаваных прац:

  • Актиномикоз мочеполовых органов — Минс : Госиздат БССР, 1963.;
  • Нейрогенные расстройства мочеиспускания (нейрогенный мочевой пузырь) — Мн., 1970. (разам з М. Я. Саўчанкам);
  • Диспансеризация и врачебно-трудовая экспертиза онкоурологических больных: справ. пособие / В. А. Мохорт, Н. А. Нечипоренко. — Минск: Выш. шк., 1992.;
  • Современные возможности и перспективы комбинированного и комплексного лечения опухолей мочевого пузыря. // Вестник АМН СССР, 1986, № 6. (разам з А. У. Строцкім);
  • История развития урологии в Белоруссии, 1950—1998 гг. — Мн., 1999.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]