Вольга Уладзіміраўна Бабкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Бабкова)
Вольга Уладзіміраўна Бабкова
Дата нараджэння 27 лютага 1961(1961-02-27) (63 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык, пісьменніца
Месца працы
Альма-матар
Член у
Прэміі

Вольга Уладзіміраўна Бабкова (нар. 28 лютага 1961, Мінск) — беларуская гісторык-архівіст, пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і інжынера Уладзіміра Сцяпанавіча Голубева (1933—2010, родам з украінскіх Шчорсаў) і філолага Ірыны Паўлаўны Леановіч (1931, родам з Ваўкавыска). Скончыла мінскую школу № 81, гістарычны факультэт БДУ (1984). Працавала ў Заслаўскім заказніку-музеі (1990—1992), пазней архівістам у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, дзе пэўны час узначальвала аддзел старажытных актаў. У 2008—2010 гадах выкладала ў ЕГУ. У 2013—2020 гадах сумяшчала працу ў НГАБ з загадваннем літаратурна-драматургічнай часткай Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Належала да Беларускага ПЭН-цэнтру.

Аўтарка шэрагу навуковых артыкулаў, некалькіх эсэ і апавяданняў. Выйшла кніга эсэ з гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага «…І цуды, і страхі» (2010). Адна з укладальнікаў зборніка дакументаў «Тастамэнты шляхты і мяшчанаў Беларусі другой паловы XVI ст.» (2012). Аўтарка шэрагу эсэ, успамінаў і іншага.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча (2010).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]