Васіль Андрэевіч Залатароў
Васіль Андрэевіч Залатароў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лютага (7 сакавіка) 1873 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 мая 1964[1][2][…] (91 год) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, настаўнік |
Жанры | опера |
Выхаванцы | Q110617067? |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Васіль Андрэевіч Залатароў (7 сакавіка 1872, Таганрог — 25 мая 1964) — рускі і беларускі кампазітар і педагог. Заслужаны артыст Расіі (1932), народны артыст Беларусі (1949). Прафесар (1918).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Прыдворнай пеўчай капэле ў М. Балакірава і А. Лядава, скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1900, клас М. Рымскага-Корсакава). У 1909—33 выкладаў у кансерваторыях і музычна-драматычных інстытутах у Расіі і на Украіне, у 1933—41 вёў клас кампазіцыі ў Беларускай кансерваторыі. Яго вучнямі былі Л. М. Абеліёвіч[3], А. В. Багатыроў, У. У. Алоўнікаў, К. Ф. Данькевіч.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творча развіваў рэалістычныя традыцыі рускай класічнай музыкі. Напісаў шэраг твораў на матэрыяле фальклору розных народаў, у т.л. ўкраінскага, узбекскага, малдаўскага, туркменскага і інш. У беларускую музычную культуру арганічна ўвайшлі яго балет па матывах народных легенд «Князь-возера» (паст. 1949; на тую ж музыку пастаўлены балеты «Аповесць пра каханне», 1953, і «Палымяныя сэрцы», 1955); сімфонія «Беларусь» (4-я, 1934), танцавальная сюіта і уверцюра-фантазія на беларускія тэмы (1937) для сімфанічнага аркестра; Маленькая сюіта на тэмы заходнебеларускіх народных песень для хору а капэла (1943); цыкл апрацовак народных песень для голасу з сімфанічным аркестрам «Кантрасты» (1939). Сярод іншых твораў: опера «Дзекабрысты» (паст. 1925), 4 кантаты, 6 сімфоній, 6 струнных квартэтаў і інш.
Аўтар манаграфіі «Фуга» (1932) — першай рускамоўнай працы, спецыяльна прысвечанай гэтай музычнай форме.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія СССР (1950)
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Воспоминания… М., 1957.
- Фуга. 3-е изд. М., 1965.
Зноскі
- ↑ а б в Deutsche Nationalbibliothek Record #1031651632 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нисневич С. В. А. Золотарев. М., 1964.
- Нісневіч С. Залатароў // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
- Нарадзіліся 7 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1873 годзе
- Нарадзіліся ў Таганрогу
- Памерлі 25 мая
- Памерлі ў 1964 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Члены Саюза кампазітараў СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў 1872 годзе
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары СССР
- Кампазітары Беларусі