Валянціна Іванаўна Крыкава
| Валянціна Іванаўна Крыкава | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 13 лістапада 1930 (95 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | балерына |
| Тэатр | |
| Узнагароды | |
Валянціна Іванаўна Кры́кава[1] (13 лістапада 1930, Ленінград — ?) — беларуская артыстка балета. Народная артыстка БССР (1964)[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча ў 1947 годзе[2]. У 1947—1968 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выкананне В. Крыкавай адметна высокай культурай, мяккай пластычнасцю рухаў, выразным падкрэсліваннем індывідуальных рысаў характару персанажаў.
Ролі
[правіць | правіць зыходнік]Сярод партый: Ванда («Салавей» М. Крошнера), Жанчына ў чорным («Святло і цені» Г. Вагнера), Мадэрнісцкая танцоўшчыца («Мара» Я. Глебава), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), фея Бэзу і Котачка («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Вулічная танцоўшчыца і Мерседэс («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Цыганка («Эсмеральда» Ц. Пуні)[2].
Выканала вялікую колькасць характарных танцаў у оперных і балетных спектаклях[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кры́кава Валянціна Іванаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 404. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Крыкава Валянціна Іванаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»