Віктар Мікалаевіч Дашкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. М. Дашкевіч)
Віктар Мікалаевіч Дашкевіч
Віктар Дашкевіч у 2015 г.
Віктар Дашкевіч у 2015 г.
Дата нараджэння 3 студзеня 1945(1945-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 2020(2020-03-31)[1] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр
Гады актыўнасці 19732020
Тэатр
Член у
Узнагароды
IMDb ID 11462306
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́ктар Мікала́евіч Дашке́віч (3 студзеня 1945, Вяціцераўка, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 31 сакавіка 2020, Віцебск) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2016).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1969 па 1973 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (курс Веры Рэдліх). З 1973 па 1990 год працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 1990 па 1991 год працаваў дырэктарам Беларускага тэатра «Лялька» (Віцебск). З 1991 года працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 1981 па 1990 год, з 1991 па 2007 год выконваў абавязкі загадчыка трупы тэатра імя Якуба Коласа.

20 сакавіка 2020 года Віктар Дашкевіч і ягоная жонка Святлана, загадчыца тэатральнай трупы, адчулі сябе кепска, паднялася тэмпература. На наступны дзень іх паклалі ў лякарню. У мужчыны, які ўжо меў хранічную абструкцыйную хваробу лёгкіх, пацвердзілі COVID-19. Тыдзень ён быў у рэанімацыі на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. У ноч на 31 сакавіка памёр. Віктар Дашкевіч стаў першай ахвярай каранавіруса ў Беларусі ў часе пандэміі COVID-19 2019—2020 гадоў[2]. Пахаваны на праваслаўных Георгіеўскіх могілках каля вёскі Койтава[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За вялікі ўклад у эстэтычнае і духоўнае выхаванне гледачоў, актыўную асветніцкую дзейнасць на творчых сустрэчах з гледачом, радыё і тэлебачанні Віктар Дашкевіч узнагароджаны Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1996), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2006), нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2003), медалём Францыска Скарыны (2010), дыпломам Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў (2011).

Ролі ў тэатры[правіць | правіць зыходнік]

Віктар Дашкевіч у ролі Дубатоўка, п’еса «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле твора Уладзіміра Караткевіча, 2015 г.

Зноскі

  1. https://rg.ru/2020/03/31/umer-zarazivshijsia-koronavirusom-akter-viktor-dashkevich.html
  2. Ігар Карней.. svaboda.org Вянок памяці: актор Віктар Дашкевіч, першая ахвяра каранавірусу ў Беларусі . Радыё Свабода (31 сакавіка 2020). Праверана 3-4-2020.
  3. Сяржук Серабро.. Груша цвіла апошні год. In Memoriam Віктара Дашкевіча . Народныя навіны Віцебска (31 сакавіка 2020). Праверана 2-4-2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]