Віталь Мікалаевіч Хромаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. М. Хромаў)
Віталь Мікалаевіч Хромаў
Дата нараджэння 15 верасня 1949(1949-09-15) (74 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Уплыў Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў, Уладзімір Мікалаевіч Вараксін і Анатоль Якаўлевіч Міцянін
Узнагароды

Віталь Мікалаевіч Хромаў (нар. 15 верасня 1949, ст. Тамічы[ru], Куйбышаўскі раён, Амурская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі І. Д. Белагорцаў, У. М. Вараксін, А. Я. Міцянін). У 19711974 гадах працаваў выкладчыкам кафедры «Архітэктурнае праектаванне» ў БІБІ. У 19741978 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар у інстытуце «Мінскпраект»; у 19781989 гадах кіраўнік групы архітэктараў у інстытуце «Белжылпраект»; у 19892002 гадах галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Інкапраект», у 20022009 гадах галоўны архітэктар праектаў у «ГіперКам Дэвелапмент», з 2009 года галоўны архітэктар праектаў у ТАА «ГіперКам — праект».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1981 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Кафэ «Траецкае»
Храм Праабражэння Гасподняга на пр. газеты «Праўда»
Адміністрацыйныя будынкі па вул. Няміга, 40 і 38

Асноўныя працы (усе ў Мінску): Траецкае прадмесце  — «Сувенірная крама», кафэ «Траецкае», «Дом прыроды», магазін «Кветкі», жылыя дамы № 28, 30, 32 (19801984, рэалізацыя 19831987; сааўтар А. Брэгман); рэканструкцыя помніка архітэктуры XIX ст. па вул. Камсамольскай, 5 (19992003, рэалізацыя 20032005; сааўтар І. Дорахава); рэканструкцыя помніка архітэктуры XVII—XX стст. на пл. Свабоды, 2, 8, 10, 10а (19971998, рэалізацыя 19992002; сааўтар Л. Іванова); Храм Праабражэння Гасподняга на пр. газеты «Праўда» (1997, рэалізацыя 19982003; сааўтар А. А. Дарэнскі); 56-кватэрны жылы дом па Разінскім завулку (20002002, рэалізацыя 20032004); адміністрацыйны будынак па вул. Няміга, 38 (19971998, рэалізацыя 19981999); адміністрацыйны будынак па вул. Няміга, 40 (20022003, рэалізацыя 20032005; сааўтар С. Іванова); рэканструкцыя ўніверсама «Рыга» па вул. Сурганава (20022006, рэалізацыя 20042008; сааўтар Н. Дарэнская); адміністрацыйны будынак з памяшканнямі грамадскага прызначэння па вул. Шафарнянскай (20032005, рэалізацыя 20052009; сааўтар С. Іванова).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды: дыплом СА БССР за праект кафэ «Траецкае» ў г Мінску на Рэспубліканскім аглядзе на лепшы праект (1984); грамата СА БССР за праект рэканструкцыі гімнастычнай залы і корпуса № 18 у Алімпійскім спорт-комплексе «Стайкі» на Рэспубліканскім аглядзе на лепшы праект (1985); Сярэбраны медаль ВДНГ СССР за распрацоўку праекта «Траецкае прадмесце» ў г. Мінску (1987); Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларусі ад 23 верасня 1992 за значны ўнёсак у развіццё беларускай нацыянальнай архітэктуры; грамата пераможца Рэспубліканскага агляду лепшых архітэктурных твораў года за праект «Мастацкі каледж» у г. Пінску (1993); дыплом СА РБ пераможца рэспубліканскага агляду-конкурсу за праект «Офіс ТПА „Форум“» па вул. Калектарнай у г. Мінску (1995); дыплом II ступені XIII Міжнароднага агляду-конкурсу (Масква) на лепшы праект года за праект адміністрацыйна-гандлёвага комплексу па вул. Няміга ў г. Мінску (2005).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хромов Виталий Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)