Валянцін Мікалаевіч Ціхановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. М. Ціхановіч)
Валянцін Мікалаевіч Ціхановіч
Дата нараджэння 29 жніўня (11 верасня) 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 1978(1978-08-25) (68 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, экслібрысіст
Жанр кніжная графіка, станковая графіка[d], сатыра і экслібрыс
Вучоба
Уплыў Яфім Сямёнавіч Мінін і Фёдар Адольфавіч Фогт
Член у

Валянцін Мікалаевіч Ціхановіч (29 жніўня (10 верасня) 1909, Вільнюс, Літва — 25 жніўня 1978) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Брат мастака Яўгена Ціхановіча. Вучыўся ў 1930—1933 гадах у Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў Я. Мініна і Ф. Фогта. Удзельнік мастацкіх выставак з 1934 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1945 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у кніжнай і станковай графіцы, сатырычным малюнку і экслібрысе. Асноўныя творы: ілюстрацыі да кніг «Беларускія народныя казкі», «Рыбы нашых рэк», «Звяры нашых лясоў», «Казка пра смелага вожыка» А. Якімовіча, «Нашы птушкі» А. Гурло, «Мурашка-Палашка» З. Бядулі, «Вада і вуда» А. Вялюгіна, «Казка пра цара Зубра» В. Віткі, «Родны край» В. Вольскага, «Конь і Леў» М. Танка, «Экзамен» Р. Барадуліна; графічныя лісты «Вячэрні канцэрт», «У пушчы», «У чаратах», «На ўскраіне», «Рэха далёкага стрэлу», «Хтосьці ідзе». Супрацоўнічаў з часопісамі «Вожык», «Крокодил», «Огонёк». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ціхановіч Валянцін Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]