Вячаслаў Пятровіч Палескі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. П. Станкевіч)
Вячаслаў Пятровіч Палескі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 лістапада 1912(1912-11-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 1971(1971-06-18)[1] (58 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, перакладчык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР

Вячасла́ў Пятровіч Пале́скі (сапр. Станкевіч; 21 кастрычніка (3 лістапада) 1912, в. Астрагляды, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 18 чэрвеня 1971) — беларускі драматург, заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1967).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1929 годзе скончыў дзевяцігадовую школу з педагагічным ухілам[2]. Працаваў настаўнікам у школе ў вёсцы Лазараўка Рэчыцкага раёна[2]. З 1930 года працаваў у газеце «Палеская праўда», «Савецкая Беларусь», «Калгаснік Беларусі», у 1941—1944 гадах — на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь» у Маскве. З 1944 года адказны сакратар, намеснік рэдактара газеты «Звязда». З 1961 года намеснік старшыні, у 1965—1971 гадах старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па радыёвяшчанні і тэлебачанні.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання. На XXVI з’ездзе КПБ быў абраны членам Рэвізійнай камісіі КПБ, на XXVII з’ездзе КПБ быў абраны членам ЦК КПБ[3]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1949 года[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у 1928 годзе вершам[2]. Друкаваўся з 1930 года. Аўтар п’ес пра пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі, калектывізацыю і жыццё калгаснай вёскі «Песня нашых сэрцаў» (пастаўлена ў 1949), «Калі зацвітаюць сады» (пастаўлена ў 1950), «Гарачыя пірагі» (1958). Пераклаў на беларускую мову п’есы «Палата» С. Алёшына і «Ноч памылак» О. Голдсміта[2].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • П’есы. — Мн., 1976.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Беларусь у асобах і падзеях Праверана 11 снежня 2023.
  2. а б в г д е ё БП 1994.
  3. Палескі Вячаслаў Пятровіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8. Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1975. — С. 46. — 676 с.: іл., карты.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]