Віктар Рыгоравіч Галавачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Р. Галавачоў)
Віктар Рыгоравіч Галавачоў
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1937(1937-10-11) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Член у

Віктар Рыгоравіч Галавачоў (11 кастрычніка 1937, Новакузнецк) — расійскі і беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1961 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у праектных арганізацыях Новакузнецка, Віцебска, Гомеля, з 1980 года — у Сургуце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Пражывае ў Сургуце.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: лабараторны корпус Заходне-Сібірскага геалагічнага ўпраўлення (1961—1968, у аўтарскім калектыве) у Новакузнецку, Дом палітасветы (1973, у аўтарскім калектыве), Будбанк БССР па вул. Сялянскай, 31 (1974), паліклініка УУС (1975), прычыгуначны сартавальны паштамт (1979) у Гомелі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

2-я і 3-я прэміі на Усесаюзным конкурсе за помнік-абеліск у гонар 250-годдзя ўз’яднання Хакасіі і Расіі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]