Вітольд Феліксавіч Грачынскі
| Вітольд Феліксавіч Грачынскі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 30 красавіка 1922 |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 16 красавіка 1993 (70 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | акцёр |
| Тэатр | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Вітольд Феліксавіч Грачы́нскі (30 красавіка 1922, Масква — 16 красавіка 1993, Гродна) — рускі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1964).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Варонежскае тэатральнае вучылішча ў 1942 годзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны выступаў у армейскіх ансамблях. Пасля дэмабілізацыі працаваў у тэатрах Варонежа і Нальчыка. У 1950—1954 гадах у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ, у 1955—1956 і 1958—1982 гадах у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1950 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выконваў характарныя і камедыйныя ролі, у якіх дакладная псіхалагічная характарыстыка спалучалася з яркай тэатральнай формай: Мошкін («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка), Савіч («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна), Альховік, Іахім («Трывога» і «Францыск Скарына» А. Петрашкевіча), Тузенбах («Тры сястры» А. Чэхава), Андрэй («У добры час!» В. Розава), О’Крэдзі («Дыпламат» С. Алёшына), Радзівон Мікалаевіч, Баляснікаў («Старамодная камедыя», «Казкі старога Арбата» А. Арбузава), Платон Ангел («Дзікі Ангел» А. Каламійца) і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грачынскі Вітольд Феліксавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 16 красавіка
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Постаці Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі
- Постаці Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Акцёры тэатра СССР
- Акцёры тэатра Беларусі
- Акцёры тэатра Расіі