Вальдэмар Станіслававіч Цірш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Цірш)
Вальдэмар Станіслававіч Цірш
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1949(1949-06-29) (74 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Вальдэмар Станіслававіч Цірш (нар. 29 чэрвеня 1949, г. Даўгаўпілс, ЛатССР)  — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў архітэктурны факультэт БПІ. Працаваў у Белпрампраекце, у 19751989 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар аддзела Мінскага філіяла інстытута «Лендзіпрамясамалпрам»; у 19891992 гадах кіраўнік групы, галоўны архітэктар аддзела інстытута «Дзіпрабуд»; у 19922008 гадах галоўны архітэктар аддзела ТАА «Кампанія СЛІКА»; у 19911997 гадах сузаснавальнік, галоўны архітэктар і кіраўнік «Творчай майстэрня Цірша В. С.» Саюза архітэктараў; у 20032007 гадах індывідуальны прадпрымальнік; у 20072009 галоўны архітэктар ТАА «Тытунь-інвест». Кіраваў дыпломным праектаваннем у БНТУ.

Член Саюза архітэктараў Беларусі.

Пражывае ў Мінску па праспекце газеты «Праўда», 14.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя творы: комплекс заводаў «Мінлегхарчмаш» у паўднёвым прамвузле г. Брэста; гармалзаводы № 3 у г. Мінску[1] на вул. Солтыса (1982[1]; першы ў СССР завод-аўтамат), г. Рыга (Латвія), г. Даўгаўпілс (Латвія), г. Гомелі, г. Вялікія Лукі (Расія), г. Лангепасе (Расія), г. Браславе, г. Брэсце, масласырзаводы ў г. Бярозе, г. Навагрудку, г. Глыбокае; мясакамбінаты ў г. Барысаве, г. Орша, г. Вільнюсе (Літва), г. Таліне (Эстонія), г. Буйнакск (Расія), г. Даўгаўпілсе (Латвія); сырзаводы ў г. Слуцку, г. Хойнікі; завод па вытворчасці шкла ў г. Гродна; шматпавярховыя жылыя дамы на вул. Чэхава, вул. Гвардзейскай у г. Мінску; дзіцячы садок з басейнам на вул. Чэхава ў г. Мінску; фабрыка галаўных убораў на вул. Пінскай у г. Мінску; адміністрацыйны будынак ЗАТ «Аўтамагістраль» на вул. Кіжаватава ў г. Мінску; СПТУ будаўнікоў на вул. Сурганава ў г. Мінску; офіс ААТ «Галактыка» на вул. Сурганава ў г. Мінску; ФАК Лідскага ВДА, завод бытавой хіміі ў г. Баранавічы; аўтабаза на 250 адзінак тэхнікі трэста «БелаўтаМАЗрамбудмантаж»; крытыя тэнісныя корты на вул. Кальцова ў г. Мінску; індывідуальныя жылыя дамы ў п. Ратамка, г. Заслаўі, п. Раўбічы, вул. Стэфанаўскай, Загарадным завулку ў г. Мінску; катэджная забудова «Тавалга»; верталётны клуб (ROBINSON).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае дыплом Саюза архітэктараў Беларусі на Рэспубліканскім аглядзе лепшых архітэктурных твораў (пабудоў) 1982.

Зноскі

  1. а б Цирш Вольдемар Станиславович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цирш Вольдемар Станиславович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Цирш Вольдемар Станиславович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)