Віктар Цімафеевіч Калюжны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Ц. Калюжны)
Віктар Цімафеевіч Калюжны
Дата нараджэння 7 лютага 1941(1941-02-07) (83 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Віктар Цімафеевіч Калюжны (7 лютага 1941, Алма-Ата) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1966 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Новасібірску, з 1969 года — у Гомельскіх праектных майстэрнях Белдзіпрагандлю, Белдзіпрагандлі, з 1986 года — галоўны архітэктар праектаў у Гомельсельбудпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Гомелі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: мікрараёны А-1, А-2, Б-2А ў Новасібірску (1969), крама агародніны па вул. Кірава-Сартавальная (1975), абласная база «Сортнасеннегародніна» па вул. Барыкіна (1976), гандлёвыя цэнтры ў мікрараёнах № 10 (1977), 63 (1986) у Гомелі, кааператыўныя будынкі гандлю ў Лідзе (1978), Рэчыцы (1973), гандлёвы цэнтр  (ВД) па вуліцы Луначарскага ў Светлагорску (1982).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]