ГЭС гідравузла № 8 Залуззе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Міні-ГЭС «Залуззе» — нізканапорная міні-гідраэлектрастанцыя на гідравузле № 8 «Залуззе» воднай сістэмы Дняпроўска-Бугскага канала на рацэ Мухавец, каля вёскі Залуззе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Вызначаная магутнасць — 180 кВт. Гадавая выпрацоўка электраэнергіі 955 тыс. кВт*г. Уведзена ў эксплуатацыю 25 ліпеня 2011 года.

Знаходзіцца на балансе РУЭБП «Дняпроўска-Бугскі водны шлях».

Галоўны інжэнер праекту — кіраўнік комплекснага праектна-ізыскальнага аддзела РУЭБП «Дняпроўска-Бугскі водны шлях» В. В. Падгурскі. Кошт будаўніцтва — 1,6 млрд. руб. (ліпень 2010), у т.л. кошт абсталявання болей за 1 млрд. руб. Абсталяванне пастаўлена фірмай «S. + M. Jank» (Аўстрыя). Тэрмін акупнасці міні-ГЭС — прыкладна 7 гадоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Никитина Т. Будет ещё одна мини-ГЭС // Пінскі веснік. 2010, 16 жніўня.
  • Сергеев И. 1,6 миллиарда рублей будет потрачено на мини-ГЭС, которую предприятие «Днепро-Бугский водный путь» возводит в Жабинковском районе // Заря. 2010, 1 ліпеня.