Габар Эгрэшы
Выгляд
Габар Эгрэшы | |
---|---|
венг.: Egressy Gábor | |
Дата нараджэння | 3 лістапада 1808[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 ліпеня 1866[1] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Zsuzsanna Szentpétery[d] |
Дзеці | Ákos Egressy[d] і Árpád Egressy[d] |
Прафесія | акцёр, журналіст, тэатральны акцёр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Га́бар Э́грэшы (венг.: Gábor Egressy; 1 лістапада 1808, Шаёласлафальва, Венгрыя — 30 ліпеня 1866) — венгерскі акцёр; прадстаўнік рэвалюцыйнага рамантызму ў венгерскім тэатральным мастацтве.
Паплечнік Ш. Пецёфі. Удзельнік рэвалюцыі 1848—1849 гадоў у Венгрыі. Творчую дзейнасць пачаў у 1828 годзе. З 1837 года з перапынкамі працаваў у тэатры «Пешты мадзьяр сінхаз» (з 1840 года Нацыянальны тэатр).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод роляў: Ота, Петур, Банк («Банк-бан» Ё. Катаны), Гамлет, Атэла, Рычард III («Гамлет», «Атэла», «Рычард III» У. Шэкспіра) і інш. Акцёр вялікага тэмпераменту, яго творчасці ўласцівы высокая сцэнічная культура, імкненне раскрыць складаны ўнутраны свет герояў, філасофскае асэнсаванне сцэнічных вобразаў. Аўтар кніг «Акцёрскае мастацтва» (1866).
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Габар Эгрэшы