Перайсці да зместу

Габонская дэмакратычная партыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Габонская дэмакратычная партыя (фр.: Parti Démocratique Gabonais, PDG) — палітычная партыя ў Габоне. Была кіруючай і дамінуючай палітычнай партыяй Габона з 1961 па 2023 год. З 1968 па 1990 год была адзінай легальнай партыяй у існаваўшай аднапартыйнай сістэме Габона. Зрынута пасля прэзідэнцкіх выбараў 2023 года ў выніку ваеннага перавароту.

Заснавана як Габонскі дэмакратычны блок (фр. Bloc Démocratique Gabonais, BDG) у 1953 годзе ў выніку аб’яднання Габонскага змешанага камітэта і былой Габонскай дэмакратычнай партыі. Падчас выбараў у Габонскі тэрытарыяльны сход у 1957 годзе атрымала 7 месцаў мясцовага парламента. Хаця Габонскі дэмакратычны і сацыяльны саюз атрымаў пры гэтым 14 месцаў, BDG удалося сфарміраваць кааліцыйны ўрад разам са спісам Разрадка-Абарона габонскіх інтарэсаў і 5 незалежнымі дэпутатамі.

Габонскі дэмакратычны блок і Габонскі дэмакратычны і сацыяльны саюз утварылі альянс Нацыянальны саюз на выбарах 1961 года, які перамог на беальтэрнатыўных выбарах. Пры гэтым адзіны кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах Лявон Мба лідэр BDG стаў прэзідэнтам. На парламенцкіх выбарах 1964 года партыі выступалі асобна і BDG атрымаў 31 з 47 месцаў.

На выбарах 1967 BDG была адзінай партыяй. Яе лідар Леон Мба стаў прэзідэнтам. Пасля яго смерці ў тым жа годзе прэзідэнтам і лідэрам партыі стаў Амар Бонга. У 1968 годзе партыя стала называцца Габонская дэмакратычная партыя і стала адзінай дазволенай партыяй Габона. Афіцыйнай дактрынай абвяшчаўся «дэмакратычны кантраляваны прагрэсівізм», які заахвочвае развіццё капіталістычных адносін.

У 1990 годзе ў краіну вярнулася шматпартыйная сістэма. На выбарах 1990 года Габонская дэмакратычная партыя атрымала 63 са 120 месцаў Нацыянальнага сходу. Яна захоўвала большасць і ўсе наступныя гады. Пасля смерці Амара Бонга, які знаходзіўся ва ўладзе на працягу 41 года, у 2009 годзе пасля значных унутрыпартыйных рознагалоссяў лідэрам партыі і прэзідэнтам стаў яго сын Алі Бонга Андзімба.

Партыя заставалася дамінуючай партыяй Габонскага парламента і яе лідар увесь час абіраецца прэзідэнтам.

30 жніўня 2023 года ў выніку ваеннага перавароту прэзідэнт Алі Бонга Андымба быў скінуты.