Габрыель Фарэнгейт
| Габрыель Фарэнгейт | |
|---|---|
| ням.: Daniel Gabriel Fahrenheit | |
| | |
| Род дзейнасці | фізік, вынаходнік, стваральнік інструментаў, хімік |
| Дата нараджэння | 24 мая 1686[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 16 верасня 1736[1][3][…] (50 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
| Аўтограф |
|
Даніэль Габрыель Фарэнгейт (24 мая 1686, Гданьск — 16 верасня 1736) — нямецкі фізік, інжынер і шклярнік; больш за ўсё вядомы як вынаходнік ртутнага тэрмометра і названай у яго гонар тэмпературнай шкалы.
Большую частку свайго жыцця правёў у Галандыі. Фарэнгейты былі нямецка-ганзейскай купецкай сям’ёй. Пасля смерці сваіх бацькоў Фарэнгейт некаторы час вывучаў гандлёвую справу; пазней заняўся актыўнымі даследаваннямі і эксперыментамі.
З 1717 года Даніэль шмат падарожнічаў, паспеўшы пабываць у Берліне, Гале, Лейпцыгу, Дрэздэне і Капенгагене. Падчас сваіх вандровак Даніэль пазнаёміўся з Оле Ромерам, Крысціянам Вольфам і Готфрыдам Лейбніцам.
У 1717 годзе Фарэнгейт пасяліўся ў Гаазе і заняўся шкляной справай; вырабляў барометры, вышынямеры і тэрмометры.
З 1718 года Даніэль пачаў чытаць у Амстэрдаме лекцыі па хіміі; у 1724 годзе пабываў з візітам у Англіі, дзе ў тым жа годзе быў абраны ў чальцы Каралеўскага таварыства. Памёр Фарэнгейт у Гаазе.
Сваю знакамітую шкалу тэмпературы Даніэль апісаў у 1724 годзе.
Зноскі
- 1 2 Daniel Gabriel Fahrenheit // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Daniel Gabriel Fahrenheit // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Daniel Gabriël Fahrenheit // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.