Перайсці да зместу

Габрыель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Габрыэль)
Габрыель
גבריאל
старажытнаяўрэйскае
Род мужчынскае
Імя па бацьку Габрыелевіч
Габрыелеўна
Вытворныя формы Габрые́льчык, Габрыне́ц, Габру́к, Габру́сь, Га́брус, Габры́ла, Габрэ́ль[1]
Іншамоўныя аналогі англ.: Gabriel
балг.: Гаврил, Гавриил, Гавраил, Габриел, Гавро, Гаве, Гате, Гаро, Гаго[1]
венг.: Gábor, Gábriel[1]
ісп.: Gabriel[1]
італ.: Gabriele, Gariello, Gabrio[1]
літ.: Gabrielius, Gabras, Gabrus, Gabrys[1]
ням.: Gabriel, Gaberl[1]
польск.: Gabriel[1]
руск.: Габриэль, Гаврило, Гавриил, Гаврила[1]
славацк.: Gabriel, Gábor[1]
славенск.: Gabrijel[1]
укр.: Гаврило[1]
чэшск.: Gabriel[1]
Звязаныя артыкулы

якія пачынаюцца з «Габрыель»

усе артыкулы з «Габрыель»
* Вызначэнне Габрыель у Вікіслоўніку.

Габрые́ль (стар.-яўр.: גבריאל — мая сіла — Бог) — мужчынскае імя старажытнаяўрэйскага паходжання.

Вядома на Беларусі з XVI стагоддзя як Габриель (1661), Кгабриель (1541), Габриел (1609), Габрыель (1638), Кгабриел (1632), Габриял (1567), Кабриел (1567). Вытворныя імёны: Габрые́льчык, Габрыне́ц, Габру́к, Габру́сь, Га́брус, Габры́ла, Габрэ́ль[1].

Ад імя ўтвораны прозвішчы Габрэ́ль, Габрыно́віч, Габрыне́ц, Габру́к, Га́брус, Га́брусь, Габрусё́ў, Габрусе́віч, Габрусё́нак[1].

Імяніны: 27 лютага, 16 сакавіка, 24 сакавіка, 29 верасня, 19 кастрычніка[1].