Габрыэль Аксель
Выгляд
| Габрыэль Аксель | |
|---|---|
| дацк.: Gabriel Axel | |
| | |
| Дата нараджэння | 18 красавіка 1918[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 лютага 2014[1][2][…] (95 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Karin Mørch[d] |
| Прафесія | кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, рэжысёр |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0002196 |
Габрыэль Эрык Мёрх Аксель (дацк.: Axel Gabriel Erik Mørch; 18 красавіка 1918 — 9 лютага 2014) — дацкі кінарэжысёр, уладальнік прэміі «Оскар» 1987 года за лепшы фільм на замежнай мове.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Орхусе, на ўсходзе паўвострава Ютландыя.
Большую частку дзяцінства правёў у Францыі, пасля вяртання ў Данію стаў акцёрам Каралеўскага тэатра, некаторы час знаходзіўся ў трупе парыжскага тэатра «Атэней» у Луі Жувэ.
З пачатку 1950-х гадоў працаваў на тэлебачанні і ў кіно, быў аўтарам стужак, адзначаных на прэстыжных фестывалях. У 1967 годзе яго фільм «Чырвоная мантыя» прэтэндаваў на галоўны прыз Канскага фестывалю. Найбольш вядомы дзякуючы экранізацыі кнігі дацкай пісьменніцы Карэн Бліксен «Пір Бабеты».
Абраная фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1953: Мядзведзь / En bjørn
- 1958 — Дзяўчынкі хочуць / Guld og grønne skove
- 1967 — Чырвоная мантыя / Den røde kappe
- 1980 — Турскі святар / Le Curé de Tours
- 1987 — Пір Бабеты / Babettes gæstebud
- 1994: Прынц Ютландыі / Prince of Jutland
- 1995 — Люм’ер і кампанія / Lumière et compagnie
Зноскі
- 1 2 Gabriel Axel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Gabriel Axel // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #13044877X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.