Габрыэль Нарутовіч
| Габрыэль Нарутовіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Gabriel Narutowicz | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | пасада заснавана Юзаф Пілсудскі як Начальнік дзяржавы Польскага | ||||||
| Пераемнік | Мацей Ратай (в. а.) Станіслаў Вайцяхоўскі |
||||||
|
|||||||
| Кіраўнік урада | Артур Слівіньскі Юліян Новак |
||||||
| Папярэднік | Канстанцін Скірмунт | ||||||
| Пераемнік | Аляксандр Скшыньскі | ||||||
|
|||||||
| Кіраўнік урада | Уладзіслаў Грабскі Вінцэнты Вітас Антоній Панікоўскі |
||||||
| Папярэднік | Анджэй Кэндзер | ||||||
| Пераемнік | Уладзіслаў Зімінскі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
17 сакавіка 1865[1][2] |
||||||
| Смерць |
16 снежня 1922[2] (57 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
| Партыя | беспартыйны | ||||||
| Адукацыя | |||||||
| Прафесія | Гідраінжынер | ||||||
| Дзейнасць | палітыка[3] | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Габрыэль Нарутовіч (польск.: Gabriel Narutowicz) (17 сакавіка 1865, Цяльшэй, Ковенская губерня, цяпер Літва — 16 снежня 1922, Варшава, Польшча) — польскі дзяржаўны дзеяч, інжынер-канструктар.
Вучыўся ў Пецярбургскім (1884—1886 гг.) і Цюрыхскім (1886—1891 гг.) універсітэтах. Праектаваў і кіраваў будаўніцтвам ГЭС у Швейцарыі, Італіі, Іспаніі. З 1908 г. прафесар Вышэйшай політэхнічнай школы ў Цюрыху. У Першую сусветную вайну ўзначальваў Польскі грамадскі камітэт у Цюрыху, быў членам дырэкцыі Генеральнага камітэта дапамогі ахвярам вайны ў Польшчы, т.зв. камітэта ў Веве. З 1920 г. у Польшчы: міністр публічных работ (1920—1921 гг.), міністр замежных спраў (1922 г.). 9 снежня 1922 г. выбраны першым прэзідэнтам Польскай Рэспублікі пры падтрымцы левых, цэнтрыстаў і прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей, што выклікала рэзкія нападкі правых. 16 снежня застрэлены на мастацкай выставе ў Варшаве нацыяналістам Элігіюшам Невядомскім.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мазоўка Н. Нарутовіч Габрыэль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Нарадзіліся 17 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1865 годзе
- Нарадзіліся ў Цяльшэі
- Памерлі 16 снежня
- Памерлі ў 1922 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя ў кафедральным саборы Святога Яна Хрысціцеля (Варшава)
- Выпускнікі СПбДУ
- Выпускнікі Цюрыхскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча, 1921—1939)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Прэзідэнты Польшчы
- Інжынеры Польшчы
- Міністры замежных спраў Польшчы
- Забітыя прэзідэнты

