Гавайскі ўніверсітэт у Хіла
Выгляд
Гавайскі ўніверсітэт у Хіла | |
---|---|
англ.: University of Hawaiʻi at Hilo | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Hawaiʻi at Hilo |
Заснаваны | 1945 |
Студэнты | 3 165[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Хіла, Гаваі, ЗША |
Сайт | hilo.hawaii.edu |
![]() |
Гавайскі ўніверсітэт у Хіла (англ.: University of Hawaiʻi at Hilo) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Хіла ў штаце Гаваі, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня была заснавана ў 1945 годзе і была пэўны час філіялам Гавайскага ўніверсітэта ў Маноа. У 1970 годзе яна была рэарганізавана актам заканадаўчага сходу штата і стала асобнай установай у рамках створанай сістэмы Гавайскага ўніверсітэта. Універсітэт сёння прапануе 33 праграмы бакалаўрыяту і 3 праграмы магістратуры і мае каля 3 тысяч студэнтаў, абсалютная большасць з якіх — жыхары Гаваяў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж сельскай гаспадаркі, лесаводства і прыродакарыстання
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж бізнесу і эканомікі
- Каледж гавайскай мовы
- Каледж фармацыі
- Каледж прыродазнаўчых навук і навук пра здароўе
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гавайскі ўніверсітэт у Хіла
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы