Вішнявецкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гавезнаўскі сельсавет)
Вішнявецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Стаўбцоўскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вішнявец
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 791
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Вішняве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Вішнявец. Размешчаны ў паўднёвай частцы раёна. Плошча 10744 га.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гавезнаўскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гавязна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя Пагарэлецкага сельсавета[1]. 27 кастрычніка 1964 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Вішнявец, сельсавет перайменаваны ў Вішнявецкі. 14 лютага 1983 года ў склад Мікалаеўшчынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Жыгалкі, Любкаўшчына, Пагарэлае, Паласня і Суднікі)[2]. 27 лістапада 1989 года ў склад сельсавета з Навасвержанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Галавенчыцы, Мархачоўшчына і Халаімаўшчына)[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варацішчанскага сельсавета (4 населеныя пункты: Горкі, Жацерава, Раёўшчына, Савоні)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1487 чалавек[5], з іх 91,7 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 2,8 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1791 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 11 (1745).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.