Гавот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гавот у Брэтані, Францыя, 1878

Гавот (фр.: gavotte, ад праванс. Gavoto, літаральна - танец гавотаў, жыхароў рэгіёна Авернь) — старадаўні французскі танец народнага паходжання. Музычны памер 4/4 або 2/2, тэмп ўмераны, танцу ўласцівы пачатак з затакта у 2/4 або 1/2, выразнасць рытмічнай пульсацыі. Музыка гавота —светлая, вытанчаная, часам з пастаральным, часам з урачыстым адценнем. Вядомы з 16 ст. У 17 ст. стаў прыдворным танцам, грацыёзным і нярэдка манерным. З часам гавот ўводзіцца ў балет і оперу (Ж.-Б. Люлі, Ж.-Ф. Рамо), становіцца пастаяннай складовай часткай інструментальнай сюіты (І. С. Бах, Г. Ф. Гендэль і інш.).