Гагач чырвонаваллёвы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гагара чырвонаваллёвая)
Гагач чырвонаваллёвы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gavia stellata Pontoppidan, 1763

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174474
NCBI  37040
EOL  45508995
FW  368750

Гагач чырвонаваллёвы, гагара чырвонаваллёвая (Gavia stellata) — птушка сямейства гагаравых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 53-68 см, размах крылаў 100-116 см. У гнездавым апярэнні шыя спераду мае ржавы колер. У зімовым апярэнні падобны на чорнаваллёвага гагача, адрозніваецца па злёгку ўзнятай уверх дзюбе, а таксама дробнымі белаватымі плямкамі на спіне (увесь больш светлы, асабліва на галаве, адсутнічае рэзкая мяжа паміж верхам і бакамі).

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал цыркумпалярны (вакол Паўночнага полюса). Насяляе невялікія вадаёмы ў тундры або лесатундры з зарослымі берагамі, менш звязаны з марскім узбярэжжам.

Пралётны від. Месца зімовак: еўрапейскае ўзбярэжжа Атлантыкі, Паўночнае мора, Балтыка, Чорнае мора, узбярэжжа Усходняй Азіі, заходняе і ўсходняе ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. На Беларусі зрэдку і ў невялікай колькасці адзначаецца ў час міграцый.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо — ямка без высцілкі або з высцілкай з водных раслін, звычайна ў купіне травяністых раслін, не далей чым 0,5 м ад вады.

Яйкі Gavia stellata

Яйкі (2) падоўжаныя, бура-аліўкавыя або зялёна-аліўкавыя з бура-чорнымі плямамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. — ISBN 83-01-13187-X