Гадавальніцтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гадавальнік)
Гадавальнік дрэў ва Уэльсе

Гадавальніцтва — галіна садаводства і лесаводства, якая займаецца размнажэннем і вырошчваннем расады і саджанцаў дрэў, кустоў і іншых шматгадовых раслін[1] .

У гадавальніках дрэвы можна вырабляць з нуля, выкарыстоўваючы вегетатыўнае размнажэнне (часцей за ўсё прышчэпкай альбо чаранкаваннем) альбо генератыўнае (часцей за ўсё насеннем), а маладыя расліны можна выкормліваць, пакуль іх развіццё і памеры не будуць прыдатныя для пасадкі на пастаяннае месца.

Часцей за ўсё вылучаюць лясныя гадавальнікі, гадавальнікі садоў і гадавальнікі дэкаратыўных раслін .

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Alojzy Czynczyk (red.): Sadownictwo i szkólkarstwo. Warszawa: PWRiL, 1985. ISBN 83-09-00437-0.
  • Jerzy Hrynkiewicz-Sudnik, Bolesław Sękowski, Mieczysław Wilczkiewicz: Rozmnażanie drzew i krzewów liściastych. Warszawa: Wydaw. Naukowe PWN, 2001. ISBN 83-01-13434-8.
  • Heinrich Belz: Lexikon Fachbegriffe im Baumschulweisen. Braunschweig: Thalacker Medien, 1999. ISBN 3-87815-097-0.

Зноскі

  1. Aleksander Rejman, Eberhardt Makosz: Szkółkarstwo roślin sadowniczych. Kraków: «Plantpress», 1994. ISBN 83-85982-03-5