Гадзіннік Суднага дня

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Гадзіннік суднага дня)
Перайсці да: рух, знайсці
З 2015 года Гадзіннік паказвае 23:57

Гадзіннік Суднага дня (англ.: Doomsday Clock) — сімвалічны гадзіннік, які быў прыдуманы ў 1947 годзе ў непрыбытковай арганізацыі Bulletin of Atomic Scientists і нерэгулярна абнаўляецца (паказваецца) ў часопісе арганізацыі і на яе сайце. У выглядзе гадзінніка, на якім час, блізкі да апоўначы, паказаны стан глабальнай небяспекі (спачатку — міжнародная напружанасць і магчымасць пачатку ядзернай вайны, пазней таксама кліматычныя змяненні і пагрозы ад новых тэхналогій); 12 гадзін сімвалічна адпавядаюць Суднаму дню (канцу свету).

19 студзеня 2015 Гадзіннік Суднага дня пераведзены на 23:57 (другое па небяспецы значэнне ў гісторыі; столькі ж на Гадзінніку было ў 1949–1953 і 1984–1988 гадах; бо́льшую глабальную небяспеку Гадзіннік паказваў толькі ў 1953–1959 гадах).

Паказанні гадзінніка мяняюцца не аператыўна, і таму ён можа не паказваць кароткатрывалыя пагрозы. Таму некаторыя крызісы, якія рэальна маглі стаць пачаткам ядзернай вайны (Берлінскі 1961, Карыбскі 1962, вучэнні Able Archer 83) не паўплывалі на рух стрэлак.

Гісторыя паказанняў Гадзінніка[правіць | правіць зыходнік]

Ваганні хвіліннай стрэлкі Гадзінніка за час існавання праекта
Год Хвілін да поўначы Час Змена Прычына
1947 7 11:53 Гадзіннік устаноўлены упершыню.
1949 3 11:57 +4 У СССР з'явілася ядзерная зброя.
1953 2 11:58 +1 СССР і ЗША выпрабавалі тэрмаядзерныя бомбы.
На сённяшні дзень гэта адзін з двух найбольш крытычных момантаў на Гадзінніку.
1960 7 11:53 -5 Грамадства ўсведамляе пагрозу ядзернай вайны.
1963 12 11:48 -5 СССР і ЗША падпісваюць Дагавор аб абмежаваннях выпрабаванняў ядзернай зброі.
1968 7 11:53 +5 Францыя і Кітай ствараюць ядзерную зброю, пачатак В'етнамскай вайны.
1969 10 11:50 -3 Сенат ЗША ратыфікуе Дагавор аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі.
1972 12 11:48 -2 ЗША і СССР падпісваюць дагавор АСУ-1 і абмежавання супрацьракетнай абароны.
1974 9 11:51 +3 Індыя выпрабоўвае ядзерную бомбу, падпісанне АСУ-2 прыпынена.
1980 7 11:53 +2 Нестабільная міжнародная становішча.
1981 4 11:56 +3 Гонка ўзбраенняў.
1984 3 11:57 +1 Гонка ўзбраенняў працягваецца. Пачатак праекта САІ.
1988 6 11:54 -3 ЗША і СССР падпісваюць дагавор аб знішчэнні ракет сярэдняй далёкасці.
1990 10 11:50 -4 Пачатак распаду сацыялістычнага лагера.
1991 17 11:43 -7 СССР і ЗША падпісваюць дагавор аб скарачэнні стратэгічнага ўзбраення.
На сённяшні дзень гэта самы далёкі ад поўначы час Гадзінніка.
1995 14 11:46 +3 Нестабільнае становішча былых краін СССР.
1998 9 11:51 +5 Пагаршэнне адносін паміж Індыяй і Пакістанам.
2002 7 11:53 +2 Пасля тэрактаў ЗША прыпыняе скарачэнне супрацьракетнай абароны.
2007 5 11:55 +2 Пачатак ядзерных праграм Паўночнай Карэі і Ірана. Пагаршэнне адносін паміж Расіяй і ЗША.
2010 6 11:54 -1 Працягваецца міжнароднае супрацоўніцтва па скарачэнню ядзерных арсеналаў.
2012 5 11:55 +1 Недастатковы прагрэс скарачэння ядзерных узбраенняў, магчымасць рэгіянальнага ядзернага канфлікту, небяспека ядзернай энергетыкі, глабальнае змяненне клімату.
2015 3 11:57 +2 Недастатковыя намаганні па барацьбе з кліматычнымі зменамі і за скарачэнне ядзернага арсеналу, канфрантацыя паміж ЗША і Расіяй вакол Украінскага крызісу.
2017 2:30 11:57:30 +0:30 Уздым нацыяналізму ў сусвеце, планы абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа наконт пашырэння ядзернага арсенала і яго сумнеў у прыродзе змены клімату. Ядзерныя выпрабаванні ў Паўночнай Карэі і мадэрнізацыя арсеналаў іншых ядзерных дзяржаў. Магчымасць уплыву расійскіх кібератак на вынікі выбараў у ЗША, распрацоўка патэнцыйна небяспечных тэхналогій[1].
Першае выкарыстоўванне долі хвіліны.
2018 2 11:58 +0:30 Працягванне паўночнакарэйскіх ядзерных выпрабаванняў, нарастанне канфлікту паміж ЗША і КНДР, зварочванне супрацоўніцтва паміж ЗША і Расіяй у скарачэнні ядзернага арсенала, недалучэнне ядзерных дзяржаў да Дагавора аб забароне ядзернай зброі, непаслядоўнасць амерыканскай знешняй палітыкі наконт ядзернай зброі. Выхад ЗША з Парыжскага пагаднення па клімату, жара ў Азіі, Аўстраліі, Еўропе, Паўднёвай Амерыцы і Каліфорніі. Небяспечна хуткае развіццё інфармацыйных і біятэхналогій, падзенне даверу да палітычных інстытутаў і СМІ[2].
На сённяшні дзень гэта адзін з двух найбольш крытычных момантаў на Гадзінніку.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Mecklin, J. (Ed.). (n.d.). It is two and a half minutes to midnight. 2017 Doomsday Clock Statement. Retrieved January 25, 2018, from https://thebulletin.org/sites/default/files/Final%202017%20Clock%20Statement.pdf
  2. Mecklin, J. (Ed.). (n.d.). It is now two minutes to midnight 2018. Doomsday Clock Statement. Retrieved January 25, 2018, from https://thebulletin.org/2018-doomsday-clock-statement