Валерый Мікалаевіч Гадуноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гадуноў Валерый Мікалаевіч)
Валерый Мікалаевіч Гадуноў
Сцяг Дырэктар Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, супрацоўнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
з студзень 2002
Сцяг Дэкан Юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сцяг
1989 — студзень 2002
Пераемнік Сяргей Балашэнка
Сцяг Намеснік Старшыні Прававога кансультацыйнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Сцяг
1996 — 2011
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 5 лютага 1955(1955-02-05) (69 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Навуковае званне прафесар
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера юрыспрудэнцыя
Месца працы БДУ
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»

Валéрый Мікалáевіч Гадунóў (нар. 5 лютага 1955, в. Садовая, Клецкага раёна, Мінскай вобласці) — прафесар, дырэктар Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, супрацоўнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1], загадчык кафедры грамадзянскага права юрыдычнага факультэта БДУ. Былы дэкан юрыдычнага факультэта БДУ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 лютага 1954 года ў вёсцы Садовая Клецкага раёна Мінскай вобласці Беларускай ССР.

Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1976 годзе па спецыяльнасці «Правазнаўства»[2] і адразу паступіў у аспірантуру юрыдычнага факультэта па спецыяльнасці «Грамадзянскае і сямейнае права».

У 1980 годзе атрымаў званне кандыдата юрыдычных навук, абараніўшы дысертацыю на тэму «Прававыя пытанні арганізацыі пастаўкі прадукцыі па прамых працяглых гаспадарчых сувязях». Праз 24 года абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені доктара юрыдычных навук па тэме «Прававыя сродкі забеспячэння дзяржаўных патрэб у таварах работах і паслугах»[3].

Прымаў удзел у падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года, а таксама праектаў Грамадзянскага кодэкса і іншых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь.

З яго актыўным удзелам у БДУ былі адкрыты Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, супрацоўнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Юрыдычны каледж[2].

Член Навукова-кансультацыйных саветаў пры Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь, Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь і Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго з’яўляецца арбітрам Міжнароднага арбітражнага суда пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце і Міжнароднага арбітражнага (трацейскага) суда «Палата арбітраў пры Саюзе юрыстаў». Так сама шмат займаецца навуковай дзейнасцю, у тым ліку ўваходзіць у Міжведамасны савет па праблемах дысертацыйных даследаванняў у галіне права. Аўтар звыш 150 навуковых прац.[3]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2017. Праверана 8 жніўня 2017.
  2. а б http://www.law.bsu.by/users/?203 Архівавана 6 верасня 2017.
  3. а б Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 18 кастрычніка 2021.