Газатранспартная сістэма Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Газатранспартная сістэма Беларусі — разгалінаваная сістэма для забеспячэння спажыўцоў прыродным газам, дзеля іх ужывання ў народнай гаспадарцы і бытавых патрэб на тэрыторыі Беларусі.

На Беларусі газіфікацыя пачалася ў 1960 г. пасля завяршэння будаўніцтва магістральнага газаправода Дашава (Украіна) — Івацэвічы — Мінск і адгалінавання на Гомель ад газаправода Дашава — Кіеў — Масква. У 1961—1965 гг. прыродны газ атрымалі Брэст, Баранавічы, Гродна, Слонім, Ваўкавыск, Ліда і іншыя гарады, вёскі і прадпрыемствы.

Новы этап у развіцці газіфікацыі звязаны з уводам у карыстанне (1974) магутнай газатранспартнай сістэмы Таржок — Мінск — Івацэвічы (тры ніці газаправодаў). У Беларусь пачаў паступаць прыродны газ з Расіі, ад буйных радовішчаў Заходняй Сібіры і Рэспублікі Комі. Пашырылась будаўніцтва газаправодаў-адгалінаванняў да буйных і сярэдіх гарадоў Беларусі. Спажыванне газу рэзка узрастае: 1965 г. — 2,2 млрд м³, 1970 г. — 3,1, 1975 г. — 3,5, 1980 г. — 14,8, 1995 г. — 13,5, 2000 г. — 17,1, 2004 г. — 19,6 млрд м³. Электрастанцыі, раённыя і прамысловыя кацельні былі пераведзены на газ, яны сталі спажываць 2/3 агульнага аб'ёма паставак прыроднага газа.

Значна павялічылася спажыванне газу як прамысловай сыравіны дзеля тэхналагічных патрэб у прамысловасці, у камунальна-бытавой гаспадарцы. Вялікая роля газу ў якасці хімічнай сыравіны — для вытворчасці пластмас, мінеральных угнаенняў («ГроднаАзот») і іншай прадукцыі.

Пасля аварыі на ЧАЭС галоўная ўвага была нададзена пытанням газіфікацыі пацярпелых раёнаў і забеспячэння іх жыхароў экалагічна чыстым палівам, для гэтага інтэнсіўна вялося будаўніцтва газаправодаў-адводаў да малых гарадоў і сельскіх населеных пунктаў. Надзейнасць газазабеспячэння прыкметна павысілася.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Энергетыка Беларусі