Газневіды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Газневіды — дынастыя цюркскага паходжання, якая кіравала ў 10-12 стагоддзях у Газневідскай дзяржаве на Сярэднім Усходзе (на тэрыторыі Індыі і сучаснага Афганістана). Заснавана ў 962 годзе саманідскім палкаводцам Алп-Тэгінам. Найбольшай магутнасці дзяржава Газневідаў дасягнула ў часы Себук-Тэгіна (977—997), які ўвёў спадчыннасць улады, павялічыў дзяржаву за кошт Пешавара на поўдні і Харасана на поўначы, і яго сына Махмуда (998—1003). Махмуд пашырыў тэрыторыю дзяржавы ад Ірана і Каспійскага мора да ракі Ганг і ад Аральскага мора да Раджпутаны, пры ім значанага росквіту дасягнулі навука і культура. Пры Масудзе Першым (1030-41) пачаўся распад дзяржавы Газневідаў. У канцы 1180-х гадоў газневіды ліквідаваны гурыдамі. Найбольш вядомы кіраўнік — Махмуд Газневі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]