Гайка Вестэрман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Гайка Вестэрман
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 14 жніўня 1983(1983-08-14)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 190 см
Вага 80 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1988—1994 Сцяг Германіі Шымбарн
1994—1998 Сцяг Германіі Гёсбах
1998—2000 Сцяг Германіі Баварыя Альцэнау
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2003 Сцяг Германіі Гройтэр Фюрт II 37 (1)
2002—2005 Сцяг Германіі Гройтэр Фюрт 83 (2)
2005—2007 Сцяг Германіі Армінія Білефельд 67 (5)
2007—2010 Сцяг Германіі Шальке 04 92 (12)
2010—2015 Сцяг Германіі Гамбург 143 (9)
2015—2016 Сцяг Іспаніі Рэал Бетыс 20 (1)
2016—2017 Сцяг Нідэрландаў Аякс 4 (0)
2016—2017   Сцяг Нідэрландаў Ёнг Аякс 4 (0)
2017—2018 Сцяг Аўстрыі Аўстрыя Вена 10 ()0
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2004 Сцяг Германіі Германія (да 21) 5 (0)
2004—2014 Сцяг Германіі Германія 27 (4)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Аўстрыя/Швейцарыя 2008
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 ліпеня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гайка Вестэрман (ням.: Heiko Westermann; нар. 14 жніўня 1983, Альцэнау, Германія) — былы нямецкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2004—2014).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Гройтэр Фюрт»[правіць | правіць зыходнік]

Вестэрман пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клубе Другой Бундэслігі «Гройтэр Фюрт». Да галоўнай каманды далучыўся ў ліпені 2002 года, аднак дэбютаваў у яе складзе 26 студзеня 2003 года ў матчы супраць «Дуйсбурга», які скончыўся перамогай «Фюрта» з лікам 1:0.

«Армінія»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля сезону 2004/05 Гайка падпісаў дагавор з клубам «Армінія», які выйшаў у тым сезоне ў Бундэслігу.

«Шальке 04»[правіць | правіць зыходнік]

Гайка перайшоў у склад «Шальке 04» у 2007 годзе, за іграка гельзенкірхенскі клуб заплаціў 2,8 млн еўра.

«Гамбург»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2010 года Вестэрман пагадзіўся на пераход у стан клуба «Гамбург», як паведамляецца, за кошт каля 7,5 мільёнаў еўра[3]. Нягледзячы на тое, што Гайка быў новым іграком для клуба, галоўны трэнер «Гамбурга» Армін Фэ прызначыў яго новым капітанам каманды[4]. Гэты статус Вестэрман захоўваў да зыходу з каманды ў 2015 годзе.

«Рэал Бетыс»[правіць | правіць зыходнік]

6 жніўня 2015 года падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Рэал Бетыс», які па выніках сезону 2014/15 вярнуў месца ў Ла Лізе.

«Аякс»[правіць | правіць зыходнік]

14 ліпеня 2016 года Вестэрман, разарваўшы кантракт з «Бетысам», стаў іграком амстэрдамскага «Аякса»[5]. У «Аяксе» звычайна заставаўся на лаўцы запасных, згуляўшы за асноўную каманду агулам у васьмі матчах у сезоне 2016/17.

«Аўстрыя»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2017 года датэрмінова разарваў кантракт з «Аяксам» і адразу падпісаў пагадненне з венскай «Аўстрыяй»[6]. У красавіку 2018 года пакінуў аўстрыйскі клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Вестэрман згуляў свой ​​першы матч за зборную Германіі ў лютым 2008 года супраць зборнай Аўстрыі, якую нямецкія ігракі адзначылі перамогай з лікам 3:0. Гайка ўваходзіў у склад нямецкай каманды, якая заняла другое месца на чэмпіянаце Еўропы 2008.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Германіі Германія:

Зноскі

  1. Heiko Westermann // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. HEIKO WESTERMANN // Argentine Soccer Database
  3. «Westermann leaves Schalke to join Hamburg» Архівавана 23 кастрычніка 2012.. ESPN Soccernet.
  4. «K-Frage beantwortet - Westermann HSV-Kapitän». Kicker TV.
  5. Вестерманн подписал контракт с «Аяксом» до 2018 года. by.tribuna.com.
  6. Вестерманн подписал контракт с «Аустрией». by.tribuna.com.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]